Сацыяльная значнасць БРСМ

Моладзь Стаўбцоўшчыны Нумары

Прайшоў пленум ЦК БРСМ, падчас якога першы сакратар Андрэй Белякоў адзначыў актыўны ўдзел моладзі Стаўбцоўшчыны ў рэалізацыі сацыяльна значных праектаў і праграм гэтай маладзёжнай арганізацыі. Знакам прызнання заслуг стала ўручэнне Граматы ЦК БРСМ першаму сакратару раённага камітэта БРСМ Анастасіі Калодзінскай.

У пераліку прыярытэтных сацыяльна значных накірункаў дзейнасці раённага камітэта БРСМ – валанцёрскі і студатрадаўскі рухі. У іх моладзь Стаўбцоўшчыны самасцвярджаецца і знаходзіць прымяненне ўласнай энергіі і ініцыятыве, матывуе іншых равеснікаў да грамадскай дзейнасці. Гэтымі днямі пад эгідай БРСМ стартаваў і новы праект – творчы конкурс «Мая Беларусь – маё будучае», які заклікае маладых і творчых паразважаць у сваіх эсэ на такія важныя тэмы, як адказнасць за ўласны лёс і заўтрашні дзень сваёй краіны. На яе імідж моладзь можа папрацаваць і сёння.

У бліжэйшым будучым пройдзе і адна з важных грамадска-палітычных кампаній – выбары дэпутатаў мясцовых Саветаў. Моладзь раёна прыме ў ёй самы актыўны ўдзел. Прадстаўнікі БРСМ будуць працаваць у складзе камісій на выбарчых участках, у якасці наглядальнікаў, а яе актывісты Аляксандр Супрун і Марына Сапега ўключаны ў склад раённай выбарчай камісіі.

Як заўважыла Анастасія Калодзінская, на пленуме ўпершыню былі ўручаны членскія білеты новага ўзору. Выпушчаныя пры падтрымцы партнёраў праекта ў форме пластыкавых картак, яны даюць магчымасць іх трымальнікам стаць удзельнікамі дысконтных праграм і эксклюзіўных акцый, а таксама ўдасканаліць сваю дзейнасць элементамі электроннага дакументаабароту.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *