Жыве паўсюдна дабрыня

Нумары Соцыум

Кожнаму чалавеку хочацца адчуваць клопат з боку тых, хто яго акружае. Дзякуючы спонсарскай падтрымцы фермераў Паўла Сарокі і Ларысы Дзейчык у выглядзе сельскагаспадарчай прадукцыі тэрытарыяльнаму цэнтру ўдалося правесці дабрачынную акцыю «Жыве паўсюдна дабрыня» для адзінокіх інвалідаў горада, якія знаходзяцца на надомным абслугоўванні. Таксама на просьбу аб дапамозе адгукнуліся індывідуальныя прадпрымальнікі Таццяна Кобрык, Максім Шкода, Ірына Пальчэўская, у выніку чаго было арганізавана святочнае мерапрыемства для інвалідаў «У коле сяброў» і салодкі стол для тых, хто наведвае аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў. Выказваем вам за гэта шчырую ўдзячнасць!

Добрыя справы не застаюцца незаўважанымі – яны, як маякі, свецяць тым, хто чакае дапамогі. Упэўнена, што ваш дабрачынны прыклад будзе ўзорам і для іншых. Пры аказанні дапамогі вы не проста забяспечваеце нечым карысным матэрыяльным, а дорыце любоў і надзею.

Наталля ТРАФІМЧЫК, загадчыца аддзялення ДУ «Стаўбцоўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва»



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *