Прафсаюзы

Нумары Соцыум

АДРАСАВАНЫЯ МАЛАДЫМ

У раённым аб’яднанні прафсаюзаў на пастаянным кантролі прадастаўленне сацыяльных гарантый у арганізацыях раёна. Прасачыць гэта аб’яднанне прафсаюзаў можна і даследуючы калектыўныя дагаворы, у якіх прапісаны дадатковыя нормы для працаўнікоў. Мы просім старшыню раённага аб’яднання прафсаюзаў Юрыя Ларычэва вызначыць арганізацыі, вопыт якіх па прадстаўленні сацыяльных гарантый заслугоўвае ўвагі і пераймання для іншых.

–             Калі праводзіць аналіз калектыўных дагавораў, – расказвае Юрый Іванавіч, – то ў кожным з іх занатаваны пункты падтрымкі працаўнікоў рознага ўзросту. Заўсёды з цікавасцю звяртаеш увагу на тыя дадатковыя гарантыі, што адрасаваны маладым працаўнікам, якія на першапачатковым этапе ўступлення ў сваю прафесію маюць вострую патрэбу ў падтрымцы. Не бяруся абмяркоўваць усе калектыўныя дагаворы, а вось некаторыя з іх прывяду як прыклад.У прадстаўніцтве Белдзяржстраха аказваецца падтрымка працаўнікам, якія паспяхова займаюцца на завочнай форме навучання. За шматгадовую добрасумленную працу выдзяляюцца сродкі для аказання матэрыяльнай дапамогі не толькі работнікам, але і ветэранам страхавой кампаніі. У райкаме прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі можна адзначыць са станоўчага боку працаўладкаванне работнікаў, якія вызваліліся ў выніку аптымізацыі. Заслугоўвае ўвагі калектыўны дагавор паміж адміністрацыяй і прафсаюзным камітэтам райбальніцы, дзе шмат увагі нададзена мерам стымулявання працы маладых спецыялістаў з мэтай замацавання іх на рабочых месцах. У райспажыўтаварыстве калектыўным дагаворам зацверджаны аплатныя вучэбныя водпускі, а таксама праезд падчас здачы экзаменацыйнай сесіі тым працаўнікам, якія навучаюцца на вячэрняй і завочнай формах для атрымання вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. У калектыўным дагаворы пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі РУП «Белтэлекам» для маладых працаўнікоў, якія не маюць вопыту работы, на працягу трох месяцаў устанаўліваюцца паніжаныя на 15 працэнтаў нормы выпрацоўкі, часу, абслугоўвання, прапарцыянальна скарачэнню працягласці рабочага часу. Ім кампенсуюцца расходы за карыстанне жылым памяшканнем пры прадастаўленні дагавору аб найме жылля ў памеры пяць базавых велічынь. У пагадненні паміж упраўленнем сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама і раённай прафсаюзнай арганізацыяй работнікаў аграпрамысловага комплексу ўключаны нават асобны раздзел «Сацыяльная абарона моладзі», які ахопівае шэраг канкрэтных палажэнняў. Гэтыя і іншыя меры накіраваны на тое, каб затрымаць у сваіх калектывах і ў нашым раёне маладыя кадры, якія закліканы амаладзіць калектывы, унесці новы струмень у дзейнасць сваёй дасведчанасцю і жаданнем пачаць прафесійную справу з новымі падыходамі ў духу патрабаванняў часу.

Святлана ЖЫБУЛЬ

 

У АДНОЙ КАМАНДЗЕ

Спецыфіка работы ДРБУ № 135 не дазваляе частыя масавыя экскурсійныя паездкі работнікаў, аднак і без іх не абыходзіцца прафсаюзнае жыццё арганізацыі.

Дарожнікі наведалі сёлета Дудуткі, яшчэ плануюць пабываць у Брэсце. У калектыве склалася свая спартыўная каманда. Яна прадстаўляла КУП «Мінскаблдарбуд» у спаборніцтвах па міні-футболе сярод дарожных арганізацый рэспублікі. У камандзе – дзевяць спартыўных заўзятараў, ад галоўнага інжынера да дарожнага рабочага.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *