У РАДЫ ДОБРААХВОТНІКАЎ
Першымі ў рады добраахвотнікаў, гатовых аказваць дапамогу пажарным падраздзяленням, уступілі работнікі філіяла ААТ «ККХ «Мінскі маторны завод» у г. Стоўбцы, УАЗ «Стаўбцоўская ЦРБ» і ДУП «ПМК-233».
Адбылося ўрачыстае ўручэнне ім пасведчанняў пазаштатных супрацоўнікаў органаў і падраздзяленняў МНС Рэспублікі Беларусь. «Быць узорам і прыкладам не толькі добрага сем’яніна, а і грамадзяніна з зацікаўленай і нераўнадушнай пазіцыяй, адказнага за парадак і выкананне пажарнай бяспекі, – такія асноўныя задачы добраахвотнікаў у нашай службе», – падкрэсліў начальнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях Валерый Ілюшын.
На Стаўбцоўшчыне набор у рады добраахвотнікаў працягваецца. І ўжо да канца бягучага года іх спіс папоўніцца.
У ПЕРАМОЖЦАХ – ПАЖАРНАЯ ЧАСЦЬ
Сярод падраздзяленняў раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях прайшлі спаборніцтвы, якія вызначылі прафесіяналаў з высокімі валявымі і прафесійна-баявымі якасцямі.
Спаборніцтвы складаліся з трох этапаў: пераадоленне паласы псіхалагічнай падрыхтоўкі, баявое разгортванне аўтацыстэрны і пад’ём па высоўнай трохкаленнай лесвіцы ў акно трэцяга паверха, а таксама аказанне першай медыцынскай дапамогі пацярпеламу.
Усе ўдзельнікі паказалі дастойны ўзровень падрыхтоўкі, аднак ва ўпартай барацьбе першае месца заняла каманда трэцяй змены пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 г. Стоўбцы. Другое месца адстаялі выратавальнікі пажарнага аварыйна-выратавальнага паста № 12 в. Старына, трэцяе – у другой змены пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 г. Стоўбцы.
У раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях падкрэсліваюць: «Свой галоўны экзамен выратавальнікі здаюць падчас непасрэднай барацьбы са стыхіяй, і пастаянная работа над сабою як у плане фізічнай формы, так і псіхалагічнага стану – адна з важнейшых задач у навучанні».
ІЗНОЎ ПРА ПЕТАРДЫ
З 4 па 28 снежня на тэрыторыі раёна праходзіць акцыя «Бяспечны Новы год!».
Набліжаецца любімае свята дзяцей і дарослых, таму варта паклапаціцца пра тое, каб яго не азмрочылі пажар і надзвычайныя здарэнні.
Па добрай традыцыі, акцыя пройдзе ў чатыры этапы, падчас якіх выратавальнікі наведаюць установы адукацыі, кропкі продажу піратэхнічных вырабаў, ёлачны кірмаш, а таксама тэрытарыяльны цэнтр і Мікалаеўшчынскі дом-інтэрнат для ветэранаў вайны, працы і інвалідаў.
Выратавальнікі разам з актывістамі Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных нагадаюць жыхарам раёна пра тое, як бяспечна ўпрыгожыць навагоднюю ёлку, не аказацца ў бальніцы з-за петарды або феерверку, чаму нельга гуляць на лёдзе і як не замерзнуць у моцны мароз, што трэба рабіць, калі здарылася надзвычайная сітуацыя. У рамках акцыі пройдуць не толькі «бяспечныя» гутаркі, а і тэматычныя конкурсы, забаўляльныя праграмы і віктарыны. Акцыя будзе цікавай падлеткам і дарослым. Далучайцеся!
Пр