Прадукцыя «Снова»

На сувязі - рэдакцыя Нумары

У рэдакцыю звярнуліся жыхары аграгарадка Дзераўная, вёскі Новы Свержань, выказваючы просьбу, каб у мясцовых магазінах на прылаўках было больш прадукцыі Сноўскага агракамбіната. Тлумачэнне дае намеснік старшыні праўлення райспажыўтаварыства Андрэй Халюта: «Гандлёвае абслугоўванне прадуктовымі таварамі жыхароў аграгарадка Дзераўная праводзіцца трыма магазінамі райспажыўтаварыства – №№ 124, 125, 129, а таксама магазінамі іншай формы ўласнасці. Малочную прадукцыю ва ўсе магазіны Стаўбцоўскага райспажыўтаварыства дастаўляе ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат», а таксама філіял ААТ «Савушкін прадукт». У сувязі з тым, што малочная прадукцыя мае кароткі тэрмін рэалізацыі, пастаўка праводзіцца транспартам вытворцы напрамую ў кожны магазін. Асартыментны пералік малочных прадуктаў у магазінах вытрымліваецца. Мясную прадукцыю, у тым ліку каўбасныя вырабы, у магазіны Стаўбцоўскага райспажыўтаварыства пастаўляюць напрамую сваім транспартам Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат, Барысаўскі мясакамбінат, Мінскі мясакамбінат і некаторыя іншыя вытворцы. Агракамбінат «Сноў» пастаўляе сваю прадукцыю ў два магазіны Стаўбцоўскага райспажыўтаварыства – № 25 «Забота» і № 34 «Родны кут», а таксама на гандлёва-размеркавальныя склады. Ажыццявіць дадатковыя пастаўкі агракамбінат «Сноў» не мае магчымасці па прычыне забеспячэння таварам уласнай фірменнай гандлёвай сеткі ў г. Стоўбцы. Акрамя таго, агракамбінат «Сноў» не мае магчымасці дастаўкі сваёй прадукцыі напрамую ў сельскія магазіны райспажыўтаварыства. З гандлёва-размеркаваных складоў прадукцыяй агракамбіната «Сноў» часткова забяспечваюцца патрэбнасці васьмі аўтамагазінаў».



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *