У чаканні Новага года

Нумары У калектывах Стаўбцоўшчыны

1612a

Надвор’е снежня капрызна-непрадказальнае, з дажджамі, шчодрымі снегападамі, якія зноў змяняюцца макратой і наледдзю. Пры такіх рэзкіх перападах майстру Прудскога лясніцтва Аляксандру Аскальдовічу прыходзіцца часцей аглядваць дэндрапарк, дзе падрастаюць дзясяткі рэдкіх хваёвых і ліставых дрэў і кустоў, клапаціцца аб іх зімоўцы.                                                                      

Фота Васіля Зянько

 

ЁЛКА ЖАДАННЯЎ

З 1 па 16 студзеня раённая арганізацыя Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа праводзіць у рамках рэспубліканскай дабрачынную кампанію «Ёлка жаданняў».

Мэта яе заключаецца ў тым, каб у перыяд правядзення навагодніх і ражджэственскіх святаў аказаць дапамогу дзецям-сіротам, дзецям з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, дзецям са шматдзетных і няпоўных сем’яў, адзінокім пажылым людзям, цяжка хворым, інвалідам.

Усе нераўнадушныя людзі могуць ахвяраваць сродкі шляхам пералічэння на разліковы рахунак Мінскай абласной арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа.

Разліковы рахунак BY48BLBB30150100648873001001 у аддзяленні № 537 ААТ «Белінвестбанк» IBANBLBBBY2X . Адрас банка: г. Мінск, вул. Магілёўская, 5. УНП 100648873, з абавязковай паметкай «Ёлка жаданняў».

Справаздача аб аказанні дапамогі будзе апублікавана ў беларускіх СМІ і на сайце Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа www.redcross.by.

Заклікаем вас паўдзельнічаць у гэтай добрай справе!

Ірына ЖАЎНЯРКЕВІЧ,старшыня раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа

 

АГНІ 2018-ГА

Гэтымі днямі асноўная задача камунальнікаў – упрыгожыць горад да Новага года і Ражджаства.

Па добрай традыцыі, на радасць стаўбчанам і гасцям райцэнтра будуць устаноўлены дзве навагоднія ёлкі – на стадыёне і на пляцоўцы побач з гаспадарчым магазінам. Ля іх і пройдуць асноўныя святочныя культурна-масавыя мерапрыемствы. Цэнтральныя вуліцы горада ўпрыгожаць гірлянды і агні. У іх падключэнні камунальнікам акажуць дапамогу работнікі раённых электрасетак. Прадугледжана выдзеліць 14 тысяч рублёў на набыццё новых упрыгажэнняў узамен тых, што выйшлі са строю.

 

СУСТРЭЧА Ў ФАКУ

Першыя ражджэственскія сустрэчы, напоўненыя цяплом сэрцаў, прайшлі на базе фізкультурна-аздараўленчага комплексу.

У ФАКу знаходзіцца адно з аддзяленняў тэрытарыяльнага цэнтра – аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў. У госці туды прыйшлі наведвальнікі другога аддзялення тэрытарыяльнага цэнтра – аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту. Загадчыкі гэтых аддзяленняў Наталля Макава і Сяргей Есіс падкрэсліваюць: «Сустрэліся людзі маладыя і пажылыя, і ім было чым абмяняцца, было цікава разам».

Сумесна яны выраблялі чароўны баульчык для падарункаў падчас майстар-класа ад кіраўніка працоўных майстэрняў Таццяны Дзенісевіч, захапляліся вырабамі дэкаратыўна-прыкладной творчасці, выстаўку якіх падрыхтавала кіраўнік гуртка Ірына Кізянкова. А салісты хору народнай песні «Родны кут» прывезлі новыя песні, прычым некаторыя аздобілі танцавальнымі «па». Спяваў і малады чалавек з інваліднасцю Максім Кутас, якому дапамагла з падрыхтоўкай песенных нумароў спецыяліст па сацыяльнай рабоце Наталля Курыла. На завяршэнне яе калега Вольга Высоцкая запрасіла ўсіх на чаяпіцце.

Пр

 

ЗА ССЕЧАНУЮ БЕЗ ДАЗВОЛУ ЁЛАЧКУ – 127 РУБЛЁЎ

Сёння, 16-га снежня, у раёне пачала працаваць узмоцненая лясная ахова.

Патруляванне дарог, устаноўка пастоў, рэйдавыя мерапрыемствы – гэтыя і іншыя меры аховы, прычым з прымяненнем фота- і відэафіксацыі, прыняты для таго, каб папярэдзіць у лясных масівах самавольныя высечкі навагодніх дрэўцаў. Штрафныя санкцыі за ссечанае без дазволу дрэўца складуць 127 рублёў.

З 21-га снежня ў Стоўбцах (насупраць гаспадарчага магазіна) пачне працаваць ёлачны кірмаш. Продаж навагодніх прыгажуняў будзе арганізаваны і ў кожным лясніцтве. Набыць ёлачку можна на любы густ і па даступнай цане: ад 6,10 рубля да 9,60 рубля (у залежнасці ад вышыні) – у лясніцтвах і ад 10,60 рубля да 14 рублёў – на ёлачным кірмашы. І на кірмашы, і ў лясніцтвах продаж будзе арганізаваны да 31-га снежня ўключна з 10 да 18 гадзін.

Віталь РАСОЛ, вядучы інжынер па ахове і абароне лесу Стаўбцоўскага лясгаса



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *