Нашы кантактныя тэлефоны: 7-33-86, 7-33-87, SMS – 8-029-663-54-05

На сувязі - рэдакцыя Нумары

На працягу ўсяго года ў рэдакцыю паступаюць тэлефанаванні ад жыхароў Стаўбцоўшчыны, якія заклапочаны, што да гэтага часу не падрыхтаваны новыя тэлефонныя даведнікі пасля змены тэлефонных нумароў. Жыхары раёна выказваюць прэтэнзіі ў адрас арганізацыі, якая аказвае паслугі сувязі. З-за адсутнасці даведнікаў людзям даводзіцца карыстацца тэлефоннай даведачнай службай Белтэлекама і плаціць за адзін званок 25,2 капейкі.

Рэдакцыя атрымала поўнае, дакладнае і аператыўнае рэагаванне старшыні Старасвержанскага сельвыканкама Марыны Таяноўскай на зварот у рэдакцыю жыхароў вёскі Вечатарова: «Паведамляем, што заяўкі ў РЭС на рамонт вулічнага асвятлення Старасвержанскім сельвыканкамам у лістападзе накіраваны чатыры разы. Святлакропкі ў вёсцы Вечатарова працуюць у адпаведнасці з планам-схемай. Заяўкі на грэйдзіраванне вуліцы Цэнтральнай у гэтым населеным пункце накіроўваліся раз у кастрычніку і два разы ў лістападзе. Грэйдзіраванне праведзена 18 лістапада ДРБУ № 135. Старасвержанскі сельвыканкам своечасова рэагуе на звароты грамадзян наконт рамонту вулічнага асвятлення і грэйдзіравання дарог і накіроўвае заяўкі ў адпаведныя арганізацыі».

Рэдакцыя атрымала рэагаванне дырэктара аб’яднання камунальных службаў Д. Я. Мурына, што праведзена грэйдзіраванне вуліцы Янкі Купалы. Аднак жыхары вуліцы не атрымалі палёгкі – вялізныя яміны чакаюць падсыпкі.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *