Стаўбцоўшчына пераднавагодняя

Нумары Раённыя навіны

ДА 100-ГОДДЗЯ ЎТВАРЭННЯ ОРГАНАЎ ЗАГС

У сувязі са святкаваннем стагоддзя з дня ўтварэння органаў ЗАГС, з 19 па 22 снежня 2017 г. аддзел ЗАГС райвыканкама праводзіць дні адкрытых дзвярэй па адрасе: г. Стоўбцы, вул. Сацыялістычная, д. 30. Усіх жадаючых запрашаюць наведаць выстаўку, прысвечаную святкаванню юбілею.

 

КАМФОРТ ЖЫЛЛЯ – АД ЭНЕРГЕТЫКАЎ

У снежні бягучага года запланавана пачаць рэканструкцыю электрасетак Новага Свержаня. Рэалізацыя гэтага маштабнага праекта разбіта на тры чаргі. Фінансаванне бярэ на сябе энергасістэма.

Перспектывы прадугледжваюцца і для малых населеных пунктаў раёна. Згодна з праграмай «Камфортнае жыллё», раённыя электрасеткі рыхтуюць прапановы на 2018 год на праектаванне работ па рэканструкцыі электрасетак у такіх вёсках, як Мясёнкаўшчына, Кнотаўшчына, Жыгалкі. Калі тэрміны праектавання і ўзгаднення праекта, праходжання ім экспертызы не зацягнуцца, то работы па рэканструкцыі могуць пачацца ўжо напрыканцы 2018 года.

 

ЭЛЕКТРОННЫ ГАДЗІННІК ПРЫСПЕШВАЕ

На працягу 2017 года ТАА «Стоўбцыгазбуд» нямала зроблена для навядзення парадку на тэрыторыі прадпрыемства.  

Яе ачысцілі ад усяго непатрэбнага і лішняга, у тым ліку ад металалому. Дарэчы, сабранае дазволіла прадпрыемству перавыканаць план па здачы другасных матэрыяльных рэсурсаў. А на вызваленым месцы, уздоўж агароджы прадпрыемства, былі пасаджаны падчас суботніка яблыні. Азеляненне тэрыторыі, як запэўнівае дырэктар Дзмітрый Кудрэвіч, працягнецца і далей. Плануецца, што з надыходам вясны ля прахадной з’явіцца зялёная зона з абсталяваным месцам для курэння, будуць разбіты клумбы і заасфальтавана тэрыторыя.

Распачата акультурванне і самой прахадной. У ліку рэалізаваных мерапрыемстваў – з’яўленне над ёй электроннага гадзінніка. На прадпрыемстве ўпэўнены, што гэты сімвал дакладнасці будзе ў тым ліку дысцыплінаваць работнікаў і настройваць на эфектыўную работу.    

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *