Ліса забегла ў горад…

Медыцына Нумары

Напрыканцы года на тэрыторыі нашага раёна зарэгістраваны яшчэ два выпадкі захворвання на шаленства дзікай драпежнай жывёлы. Хворымі аказаліся лісы. Адна была забіта паляўнічым-аматарам на тэрыторыі Рубяжэвіцкага лясніцтва. Другая пранікла на падворак жыхара горада і мела кантакт з сабакамі і катамі. Такім чынам, на працягу бягучага года шалёнымі былі прызнаны чатыры лісы і столькі ж бадзяжных катоў. Ветэрынарная служба раёна нагадвае, што шаленства – небяспечная смяротная хвароба, для прафілактыкі якой існуе толькі адзін спосаб – вакцынацыя жывёлы. Таму грамадзянам, якія трымаюць сабак і катоў, неабходна абавязкова зрабіць прафілактычныя прышчэпкі сваім гадаванцам у гарадской ветэрынарнай лячэбніцы, якая размешчана па адрасе: г. Стоўбцы, зав. Мічурына, д.1 (у працоўныя дні – з 08.00 да 16.00, у суботу – з 08.00 да 12.00), тэл.7-41-19. У выпадках, калі сабака ці кот не прышчэплены, то з мэтай засцерагчы ад небяспекі ветспецыяліста, прафілактычная і лячэбная дапамога жывёле аказвацца не будзе. Вакцынацыя праводзіцца адзін раз у год.

Паважаныя грамадзяне! Не ігнаруйце правілы – вакцынуйце дамашнюю жывёлу. Будзьце асцярожныя і ў лесе – пазбягайце кантакту з дзікай жывёлай і памятайце, што хворыя лісы, барсукі, ваўкі і яноты могуць быць агрэсіўнымі або наадварот – ласкавымі, асабліва лісы.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *