Сход з індывідуальнымі прадпрымальнікамі і юрыдычнымі асобамі прыватнай формы ўласнасці

Нумары Соцыум

20 снежня 2017 года ў 09.00 у Стаўбцоўскім раённым цэнтры культуры (г. Стоўбцы, вул. Багінскага, 2) адбудзецца сход з індывідуальнымі прадпрымальнікамі і юрыдычнымі асобамі прыватнай формы ўласнасці.

На парадку дня растлумачэнне нормаў Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 верасня 2017 г. № 345 «Аб развіцці гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання»; растлумачэнне нормаў Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 лістапада 2017 г. № 7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва»; некаторыя аспекты дзяржаўнай падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, а таксама бягучыя пытанні.

У нарадзе прымуць удзел: дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь А. М. Анісім, начальнік упраўлення гандлю і паслуг ліцэнзавання Мінскага аблвыканкама Т. М. Шаўцова, начальнік упраўлення прадпрымальніцтва і ліцэнзавання Мінскага аблвыканкама Д. М. Курленка, прадстаўнікі структурных падраздзяленняў Стаўбцоўскага райвыканкама.

Праблемныя пытанні, неабходныя для разгляду на сходзе, можна накіраваць у аддзел эканомікі Стаўбцоўскага райвыканкама (кабінет 124, тэл. 7-75-11, эл. пошта – stolbtsyec@tut.by).



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *