Энтузіязм і творчасць

Моладзь Стаўбцоўшчыны На прасторах жыцця Нумары

1612d

АТРЫМАЛІ ПУЦЁЎКІ НА АБЛАСНЫ ФІНАЛ

Гэтымі днямі ў Клецку прайшоў міжрэгіянальны этап конкурсу «100 ідэй для Беларусі», на якім два праекты са Стаўбцоўшчыны атрымалі пуцёўку на абласны фінал конкурсу.

З пуцёўкай – навуковы тандэм Руслана Шэракова і Дзмітрыя Шкоды з Любкаўшчынскага ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа (кіраўнік – настаўніца хіміі Т. М. Клімовіч) і вучань Коласаўскай школы Аркадзь Лаўрыновіч (кіраўнік – настаўніца фізікі Р. М. Боган).

Навуковы тандэм з Любкаўшчыны заявіў пра сябе яшчэ ў мінулым годзе, калі сумесная работа Руслана і Дзмітрыя (тады – дзевяцікласнікаў) таксама была адабрана для ўдзелу ў абласным этапе конкурсу «100 ідэй для Беларусі». Сёлета хлопцы крыху змянілі тэму даследаванняў, але не іх сферу – хімію. Ва ўмовах школьнай лабараторыі і з даступных рэактываў яны атрымалі магнітныя сарбенты. Сфера прымянення сарбентаў, якімі можна кіраваць пры дапамозе магнітнага поля, дастаткова практычная – ачыстка сцёкавых водаў, збор нафты з паверхні вадаёмаў і т. п.

Дзевяцікласнік з Коласаўскай школы Аркадзь Лаўрыновіч удзельнічае ў падобным конкурсе ўпершыню, яго работа з відавочным тэхнічным ухілам – «Разлік і выраб маламагутнага бытавога кандыцыянера».

Першы сакратар раённага камітэта БРСМ Анастасія Калодзінская адзначае высокі прэстыж конкурсу «100 ідэй для Беларусі» і зацікаўленасць удзельнікаў, даследчыцкую актыўнасць школьнікаў раёна і з’яўленне новых актуальных ідэй. Пажадаем прадстаўнікам Стаўбцоўшчыны поспехаў на далейшых этапах конкурсу!

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

 

ПАСПРЫЯЕ РАЖДЖЭСТВЕНСКАМУ ЦУДУ

На Стаўбцоўшчыне чарговы раз стартавала рэспубліканская дабрачынная акцыя «Цуды на Ражджаство», якая па традыцыі ладзіцца з непасрэдным удзелам моладзі пад эгідай Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі.

– Падчас акцыі, а яна будзе праходзіць да 8 студзеня 2018 года, аб’яўлены збор канцылярскіх і спартыўных прылад, прадметаў для дзіцячай творчасці, новых цацак і т. п. Будзем рады, калі на яе адгукнуцца пярвічныя маладзёжныя арганізацыі, калектывы прадпрыемстваў і арганізацый раёна, – адзначае першы сакратар раённага камітэта БРСМ Анастасія Калодзінская.

Адзін з пакетаў, якія будуць сфарміраваны з атрыманых ахвяраванняў, будзе перададзены напярэдадні Новага года ў прыёмнік-размеркавальнік для непаўналетніх у Мінску, а пераважная большасць трапіць да дзяцей і ў сем’і нашага раёна. Валанцёры БРСМ плануюць наведаць аддзяленне дзіцячага сацыяльнага прытулку, сем’і, дзе становішча дзяцей прызнана сацыяльна небяспечным, сем’і вымушаных перасяленцаў з Украіны і т. п., каб падарыць цяпло і прынесці свята гэтым дзецям.      

Збор ахвяраванняў наладжаны ў раённым камітэце БРСМ па адрасе: г. Стоўбцы, вуліца Сацыялістычная, 28, каб. 4 (кантактны тэлефон – 5-16-20).

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *