Паслугі

Нумары У калектывах Стаўбцоўшчыны

1612f

Калі ёсць тэхнічная праблема, звязаная з газавым абсталяваннем, забеспячэннем, можаце, не абходзячы шэраг кабінетаў, проста звярнуцца ў «Адно акно» Стоўбцыгаза, дзе працуе з кліентамі Наталля Садоўская.

Фота Васіля ЗЯНЬКО

 

ВАДА – РЭСУРС УЛІКОВЫ

Падчас нядаўніх праверак прыбораў уліку ў прыватных домаўладаннях работнікамі водаканала былі ўскрыты факты, якія сведчаць пра працяглае безуліковае спажыванне вады.

«Тэхналогія» ў такіх выпадках выглядае надзіва проста: выйшаў са строю лічыльнік, а домаўладальнікі не паспяшаліся паведаміць пра гэта ў водаканал. Такім чынам, ён «пратрымаўся» на адных і тых жа паказаннях у каго 11 месяцаў, а ў каго і цэлы год. Цяпер гаспадароў чакаюць штрафныя санкцыі і, дарэчы, немалыя.

– Калі прыбор уліку выйшаў са строю і пра гэта неадкладна не было паведамлена ў водаканал, налічэнні ажыццяўляюцца за ўвесь перыяд безуліковага спажывання паводле максімальнага нарматыву, – папярэджвае намеснік дырэктара па водаканалізацыйнай гаспадарцы УП «Стаўбцоўскае АКС» Андрэй Суднік, спасылаючыся на патрабаванні Правілаў карыстання цэнтралізаванымі сістэмамі водазабеспячэння, водаадвядзення ў населеных пунктах, якія зацверджаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 778 ад 30 верасня 2016 года.

Калі казаць пра максімальны нарматыў канкрэтна, то гэта 0,83 рубля (планава-разліковая цана) за 1 м3 вады з разліку расходу 140 літраў у суткі на аднаго зарэгістраванага ў доме чалавека.      

Пры водакарыстанні нярэдка сустракаюцца і самавольныя, мінуючы прыборы ўліку, падключэнні пральных машын-аўтаматаў, унітазаў і т. п. Спадзявацца на тое, што кантралёры водаканала гэтага не выявяць, не варта. Цяпер яны асабліва актыўна працуюць у жылым фондзе ў сувязі з заменай лічыльнікаў з мэтай іх паверкі (гэта паслуга бясплатная). Для падменнага фонду набыта 50 прыбораў, прычым усе яны антымагнітныя, якія нельга спыніць уздзеяннем магнітнага поля.

У дамах стаўбчан большасць лічыльнікаў вады ўстаноўлена больш за пяць гадоў таму, і, як пераконвае практыка, паверку яны не праходзяць. У такім выпадку неабходны іх рамонт ці набыццё новага прыбора, і гэта – за кошт жыльца.

Замену лічыльнікаў вады ў Стоўбцах камунальнікі пачалі са шматкватэрных дамоў. Так, па вуліцы Калініна, 10, якраз вядзецца рамонт водаправода, які закрануў увод, унутраныя водаправодныя сеткі (пракладваецца сучасная пэт-труба) і, адпаведна, лічыльнікі. Усе нерабочыя лічыльнікі мяняюцца на новыя, і жыльцы аплачваюць іх самі.

Трэба сказаць, што цяпер выпускаюцца лічыльнікі вады, аснашчаныя радыёмодулямі, якія дазваляюць здымаць паказанні на аддаленні, не заходзячы ў кватэру. Падобны пілотны праект рэалізуецца ў Мінску на прыкладзе двух шматкватэрных дамоў.  

Ні для кога не навіна, што безуліковае спажыванне любых матэрыяльных рэсурсаў фактычна прыраўноўваецца да крадзяжу. Але калі адносна прыроднага газу, электрычнасці псіхалагічны пералом у свядомасці людзей ужо адбыўся, то з вадой – працэс толькі пачынаецца. «Падумаеш, катастрофа, што не круціцца лічыльнік! Вада – гэта ж не газ, не электрычнасць», – нярэдка заяўляюць абаненты супрацоўнікам водаканала.

Сапраўды, прырода не абдзяліла беларусаў вадой. У адрозненне ад паліўна-энергетычных рэсурсаў, якія мы ў большасці закупляем, гэта наша вялікае багацце, своеасаблівы нацыянальны скарб. Разам з тым, расходаваць яго трэба рацыянальна, своечасова кампенсуючы выдаткі тым, хто клапоціцца пра чысціню пітной вады і яе пад’ём з зямлі ў нашы дамы і кватэры, падтрымліванне ў належным стане сетак водазабеспячэння і т. п. Тарыфы для насельніцтва за водакарыстанне, як і за іншыя асноўныя жыллёва-камунальныя паслугі, застаюцца ў нашай рэспубліцы даступнымі, і прычына таму – выдзяленне датацый з боку дзяржавы. Аднак некаторым абанентам, як бачна, хочацца цалкам бясплатнай вады.

Каб не трапіць у непрыемныя сітуацыі, кіраўніцтва водаканала заклікае жыльцоў пераправерыць сістэмы водазабеспячэння ў сваім доме. Асабліва гэта датычыць пажылых людзей, гаспадароў, якія набылі жыллё на другасным рынку. Калі нават уявіць, што новы гаспадар або бабулька-ўдава сапраўды не здагадваюцца пра існаванне тых ці іншых парушэнняў, гэта ўсё роўна не вызваляе іх ад адказнасці. Каб быць упэўненымі, што ўсё нармальна, можна выклікаць спецыяліста водаканала.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

 

АДРЭГУЛЯВАЦЬ ЦЕПЛАВЫЯ ПАТОКІ

У ацяпляльны перыяд на першы план выходзяць пытанні аўтаматычнага рэгулявання сістэм ацяплення і гарачага водазабеспячэння, дзякуючы якім паступленне цяпла ў дамы і кватэры не толькі камфортнае, а і рацыянальнае.

Падобныя сістэмы рэгулірокі ўстаноўлены згодна з праектам у індывідуальных цеплавых пунктах шматкватэрных жылых дамоў райцэнтра, на цэнтральных цеплапунктах №№ 1, 2 і 3, якія знаходзяцца на балансе Стаўбцоўскага АКС, у інтэрнаце маторнага завода, фізкультурна-аздараўленчым комплексе, паліклініцы і т. п. Непасрэдна гэтыя спажыўцы цеплавой энергіі павінны адсочваць работу прыбораў рэгулявання і, пры неабходнасці, прымаць меры для своечасовага ўхілення недахопаў. Аб гэтым нагадваюць і пісьмы-прадпісанні, накіраваныя энерганаглядам асобным кіраўнікам суб’ектаў гаспадарання раёна.

– Чаму надаецца такая пільная ўвага рабоце прыбораў рэгулявання? – цікавімся ў інспектара энергаінспекцыі Стаўбцоўскага МРА «Энерганагляд» Сяргея ХВАСЬКО:

– З дапамогай прыбораў рэгулявання ажыццяўляецца забеспячэнне нарміруемых сацыяльных стандартаў у жылых дамах і грамадскіх пабудовах у перыяд асенне-зімняга перыяду. Аўтаматызацыя цеплавых пунктаў закрытых і адкрытых сістэм цеплазабеспячэння дае магчымасць падтрымліваць зададзеную тэмпературу вады, якая паступае ў сістэму гарачага водазабеспячэння, рэгуляваць падачу цеплавога патоку ў сістэмы ацяплення, абмяжоўваць максімальны расход вады з цеплавой сеткі на цеплавы пункт, падтрымліваць патрэбны перапад ціску перад сістэмамі цепласпажывання, уключаць і выключаць падпітачныя і павышальныя помпы і многае іншае, без чаго немагчыма ўявіць нармальнае функцыянаванне сістэм цеплазабеспячэння.

Акрамя таго, аўтаматызацыя цеплавых пунктаў забяспечвае абарону сістэм цепласпажывання ад павышэння ціску ці тэмпературы вады ў трубаправодах гэтых сістэм, а таксама сістэмы ацяплення ад апаражнення, спынення падачы вады ў бак-акумулятар пастаяннай тэмпературы, блакіроўку ўключэння рэзервовай помпы пры адключэнні рабочай, уключэнне і выключэнне дрэнажных помпаў у падземных цеплавых пунктах.

Няспраўныя сістэмы аўтаматычнага рэгулявання цепласпажывання прыводзяць да звышнарматыўнага расходавання паліўна-энергетычных рэсурсаў. Вынікі дзяржаўнага энергетычнага нагляду сведчаць, што гэта могуць быць халастыя хады электрарухавікоў і іншага абсталявання, прамыя страты паліва і т. п.

За даныя парушэнні Кодэксам ад адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь (артыкул 20.1) прадугледжана адміністрацыйная адказнасць – штраф у памеры ад дзесяці да трохсот базавых велічынь (на юрыдычную асобу). Выкарыстанне нерабочых прыбораў групавога ўліку расходу вады і цеплавой энергіі, сістэм рэгулявання падачы цеплавой энергіі ў шматкватэрных жылых дамах і цэнтральных цеплавых пунктах цягне штрафныя санкцыі на суму ад 20 да 100 базавых велічынь.

Насуперак устойліваму стэрэатыпу, стабільнасць і эфектыўнасць ацяпляльнага перыяду залежыць не толькі ад камунальнікаў.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *