Турнір памяці Анатоля Грэкава

Нумары Спорт

У спартыўнай зале ФАКа прайшоў традыцыйны турнір памяці Анатоля Грэкава – чалавека, які шмат зрабіў для развіцця культуры і спорту ў раёне. У гульнях па міні-футболе спаборнічалі рабяты 2006 года нараджэння, навучэнцы дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ Баранавічаў, Стоўбцаў, Капыля і Нясвіжа. Юныя стаўбчане перамаглі сапернікаў з Нясвіжа, згулялі ўнічыю з капылянамі і ўступілі камандзе Баранавічаў. Такім чынам, у нашых футбалістаў-пачаткоўцаў другое месца.

Галіна Іосіфаўна Грэкава – удава Анатолія Васільевіча – уручыла пераходны кубак пераможцам турніру – камандзе Баранавічаў. Прызёры ўзнагароджаны медалямі. Трэнеры і прадстаўнікі спартыўных калектываў адзначылі выдатную арганізацыю спаборніцтваў.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *