Беларускае – надзейнае, зручнае, таннае

Гандаль Нумары

2312a

З кожным днём лісткі календара ўсё больш настойліва напамінаюць аб набліжэнні Новага года, Калядных свят, падказваюць нам аб неабходнасці скіраваць крокі да гандлёвых кропак, якія загадзя папоўнілі свае таварныя асартыменты. На гэтым здымку бачна, як прадаўцы аддзела «Мэбля» магазіна «Гаспадарчыя тавары» Ала Камейша і Алена Бондар рупяцца аб перадсвяточным афармленні залы, падказваючы пакупнікам, што ўсё тут сваё – беларускае, а значыць, надзейнае, зручнае, таннае, і ў дадатак з прыемнымі перадсвяточнымі зніжкамі.

Фота Васіля Зянько

 

ПЕРАПРАЦОЎШЧЫКІДОРАЦЬ СКІДКІ

Да святочнага стала ААТ «Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат» прапануе далікатэсы-навінкі, а таксама пераднавагоднія скідкі на сваю прадукцыю.

На працягу года перапрацоўшчыкі шукалі спосабы, каб зрабіць больш багатым асартымент сваёй прадукцыі, даступным і любімым для кожнага пакупніка. Не выпадкова, што іх навінкам нададзены на нядаўняй міжнароднай выстаўцы «Прадэкспа-2017» тытул «Чэмпіён густу».

У гэтыя перадражджэственскія і пераднавагоднія дні прадукцыя камбіната асабліва запатрабаваная. Высокі попыт на яе захоўваецца ва ўсіх фірменных магазінах прадпрыемства. Каму не прыемна рабіць пакупкі са скідкамі?! Набыць можна не толькі мясныя далікатэсы, а і ўсе спадарожныя тавары.

У адыходзячым годзе прадпрыемствам была працягнута традыцыя правядзення дэгустацый новых відаў прадукцыі. Дэгустацыі збіраюць вялікую колькасць людзей і даюць магчымасць пазнаёміцца з тэхналагічнымі асаблівасцямі прадукцыі, выказаць вытворцам свае прапановы і пажаданні.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *