І пагрузчык – пад дахам

Нумары Прамысловасць

image_pdfimage_print

56Усе работы па загрузцы і выгрузцы на Навасвержанскім лесазаводзе вядуцца пад дахам, таму іх тэмпы цяпер не залежаць ад капрызаў надвор’я.

Вадзіцель пагрузчыка Вячаслаў Сахар, якога вы бачыце на здымку, акурат ажыццяўляў пад своеасаблівым шыферным «парасонам» загрузку піловачніку ў сушыльныя камеры. Умовы работы камфортныя, бо нішто не капае на матэрыял і, адпаведна, не псуе яго якасць. Вячаславу Сахару даверылі кіраваць  жвавым пагрузчыкам імпартнай вытворчасці. Лесазавод, праводзячы мадэрнізацыю, набыў у 2013 годзе дзве адзінкі такой тэхнікі для сваіх патрэб.

– Як настрой? – цікавімся ў вадзіцеля.

– Настрой? Трэба працаваць! – з ахвотай адгукаецца Вячаслаў Мікалаевіч на размову. –55 Новая тэхніка не падводзіць. Учора, напрыклад, «пералапаціў» за змену каля 100 м3 піловачніку. Колькі на лесазаводзе? Тры дзясяткі гадоў. Быў станочнікам. Перамены пасля мадэрнізацыі радуюць. 

Акрамя абслугоўвання сучасных сушыльных камер, у абавязкі вадзіцеля пагрузчыка ўваходзіць таксама загрузка-выгрузка велікагрузных фураў. Уся драўнінная прадукцыя бярэ кірунак на замежны рынак.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

Фота Васіля ЗЯНЬКО



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *