Прафілактыка

Кантроль, бяспека Нумары

2312g

Зіма з непрадказальным норавам надвор’я, безумоўна, прыбаўляе складаных абставін на транспартных артэрыях раёна, дабавіўшы клопатаў і супрацоўнікам дзяржаўтаінспекцыі, якія кругласутачна кантралююць парадак на аўтадарогах. Сярод іх інспектары ДПС Віктар Сачук і Вадзім Паноцкі.

Фота Васіля ЗЯНЬКО

 

НА ДАРОЗЕ – НЕПАЎНАЛЕТНІЯ

З 18 снежня па 7 студзеня Дзяржаўтаінспекцыя сумесна з іншымі службамі міліцыі грамадскай бяспекі праводзіць прафілактычную акцыю «Бяспечныя канікулы». Акцыя прымеркавана да зімніх школьных канікулаў і накіравана на недапушчэнне ДТЗ з удзелам непаўналетніх.

У рамках акцыі падчас апошняга тыдня другой вучэбнай чвэрці інспектары правялі ў школах прафілактычныя гутаркі сярод дзяцей аб правілах паводзін на дарозе. Выступленні праходзяць на бацькоўскіх сходах, у працоўных калектывах. Асаблівая ўвага звернута на выкарыстанне дзецьмі ў цёмны час сутак святлоадбівальных элементаў.

Таксама супрацоўнікамі міліцыі сумесна з настаўніцка-бацькоўскімі патрулямі, іншымі зацікаўленымі асобамі арганізаваны прафілактычныя рэйды па выяўленні парушэнняў правілаў дарожнага руху з боку дзяцей і прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці іх бацькоў. Пад асобы кантроль ДАІ ўзяты вадзіцелі, якія перавозяць непаўналетніх.  

Нагадаем, што на дарогах Мінскай вобласці за 11 месяцаў 2017 года зарэгістравана 728 ДТЗ, у іх загінуў 161 чалавек і 773 – паранены. З удзелам дзяцей адбылося 57 ДТЗ, і ў іх трое дзяцей загінулі, 60 – траўміраваны. Адзін з трагічных выпадкаў зафіксаваны ў Стоўбцах.

Паважаныя бацькі! Варта прыняць усе меры, каб не дапусціць няшчасных выпадкаў з дзецьмі. Будзьце ім прыкладам на дарозе. Не пакідайце іх без нагляду.

Трэба дабіцца таго, каб дзіця, калі знаходзіцца паблізу або на праезджай частцы, не размаўляла па тэлефоне і не слухала музыку ў навушніках, таму што такім чынам яно пазбаўлена магчымасці сачыць за сітуацыяй на дарозе. Часцей нагадвайце дзецям, як весці сябе на дарозе і ў транспарце.

Сяргей КАЛОМЕНСКІ, старшы дзяржаўтаінспектар патрульна-паставой службы аддзела ДАІ РАУС

 

БЯСПЕКАЎ МЕСЦАХ ГУЛЯННЯЎ

Меры бяспекі, якія практыкуюцца праваахоўнымі органамі падчас правядзення святочных культурна-масавых мерапрыемстваў, будуць узмоцнены.

Так, уваход грамадзян на ўсе масавыя мерапрыемствы будзе ажыццяўляцца праз праверку іх ручной паклажы і асабістага агляду з выкарыстаннем тэхнічных сродкаў. На мерапрыемствах забаронена з’яўляцца асобам у стане алкагольнага ап’янення. Забаронена праносіць прадметы, якімі можна нанесці цялесныя пашкоджанні, шкляную, металічную тару, спіртныя і слабаалкагольныя напіткі, піратэхніку. Аб’ёмныя рэчы лепш пакінуць дома. Дапускаецца праносіць прахаладжальныя напіткі ў пластмасавай празрыстай упакоўцы ёмістасцю не больш за літр.

Прапускныя пункты будуць арганізаваны на падыходах да месцаў гулянняў. Галоўная задача – бяспека людзей, правядзенне мерапрыемстваў у нармальнай спакойнай абстаноўцы. Каб ажыццявіць комплекс мер бяспекі, сіл і сродкаў у праваахоўных органаў дастаткова, але не абысціся без падтрымкі і разумення саміх грамадзян.

Яшчэ раз акцэнтуем увагу, што распіванне спіртных напіткаў, дробнае хуліганства, надакучлівае прыставанне да грамадзян і іншыя дзеянні, якія парушаюць грамадскі парадак, забаронены і будуць спынены. Парушальнікаў чакае адміністрацыйная адказнасць.

Асцярожнымі трэба быць і з піратэхнікай, ад якой штогод бываюць апёкі і здараюцца траўмы. За яе выкарыстанне таксама прадугледжана адміністрацыйная адказнасць.

Раённы аддзел міліцыі звяртаецца да грамадзян з просьбай захоўваць грамадскі парадак і меры перасцярогі пры абыходжанні з піратэхнічнымі вырабамі і жадае шчаслівага новага года.

Аддзел аховы правапарадкуі прафілактыкі РАУС

 

ЗРАБІЦЕ ПРЫШЧЭПКІ ЖЫВЁЛЕ

У мінулым нумары газеты паведамлялася аб тым, што ў горад забегла хворая на шаленства ліса, якая мела кантакт з сабакамі і катамі. Факт захворвання дзікай драпежнай жывёліны на гэтую небяспечную хваробу пацверджаны Мінскай абласной ветэрынарнай лабараторыяй. Згодна з санітарнымі і ветэрынарнымі правіламі, рашэннем Стаўбцоўскага райвыканкама на нядобранадзейны ачаг накладзены двухмесячны каранцін. З мэтай недапушчэння распаўсюджвання небяспечнай хваробы распрацаваны і зацверджаны мерапрыемствы па ліквідацыі ачага шаленства, у ліку якіх адлоў бадзяжных сабак і катоў. Варта папярэдзіць гаспадароў аб тым, што дамашнія сабакі павінны ўтрымлівацца на прывязі або ў вальерах.

Ветслужба раёна яшчэ раз нагадвае, што ў сувязі з абвастрэннем эпізаатычнай сітуацыі па шаленстве жывёлы ўсім грамадзянам, якія трымаюць на падворках жывёлу (сабак і катоў), неабходна абавязкова і тэрмінова правесці іх вакцынацыю. Прышчэпкі супраць шаленства бясплатныя, прышчапіць жывёлу можна ў гарадской ветлячэбніцы па адрасе: г. Стоўбцы, зав. Мічурына, д. 1 (у рабочыя дні з 08.00 да 16.00, у суботу – з 08.00 да 12.00).

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *