Перадсвяточнае

Нумары Соцыум

РАЖДЖЭСТВЕНСКІ КАНЦЭРТ

Кожны год педагогі і вучні Дзераўнянскай дзіцячай школы мастацтваў бяруць на сябе клопат стварыць у мясцовасці надзвычай светлую атмасферу, што так дарэчы ў святыя дні Ражджаства Хрыстовага.

У Маладзёжным цэнтры культуры, які замацаваны за мясцовай школай мастацтваў, ужо адбыўся прыгожы ражджэственскі канцэрт. Мясцовыя людзі заўсёды з задавальненнем ідуць на гэтую святочную праграму. Рэпертуар канцэрта падабраны так, каб душы гледачоў былі сагрэты тайнамі Свяшчэннай гісторыі нараджэння Сына Божага. У праграме гучаць класічныя і самыя лепшыя сучасныя музычныя творы. Для мясцовых людзей канцэрт дарагі і тым, што выканаўцамі з’яўляюцца іх дзеці. Гэта аб’ядноўвае ўсіх, стварае выдатны настрой, а часцінку дабра і любові кожны нясе ў свой дом.

Лялечны тэатр школы мастацтваў таксама парадаваў ражджэственскім спектаклем гледачоў. Пастаноўка батлейкі паводле біблейскіх матываў была паказана для ўсіх выхаванцаў школы мастацтваў.

У Маладзёжным цэнтры культуры калектыў школы мастацтваў выступіць на навагоднія святы і ў дні праваслаўнага Ражджаства.

 

РАЗЛІЧЫЦЦА КАРТКАЙ – І ВЫЙГРАЦЬ ПРЫЗ

Стаўбчаніна Уладзіміра Радомскага запрасілі ў Цэнтр банкаўскіх паслуг філіяла № 500–Мінскага ўпраўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» з нагоды прыемнай акалічнасці: Уладзіміру Аляксеевічу аб’явілі, што ён стаў адным з пераможцаў гульні «Час адпачываць з БЕЛКАРТ!».

Плацежная сістэма БЕЛКАРТ правяла розыгрыш прызоў сярод удзельнікаў першага этапу названай гульні. Пераможцы вызначаліся за перыяд з 1 кастрычніка па 15 лістапада 2017 года.

Разлічваючыся за тавар з дапамогай пластыкавай карткі ў сталічным магазіне, Уладзімір Радомскі стаў удзельнікам акцыі і шчаслівым уладальнікам падарункавага сертыфіката на суму 190 беларускіх рублёў з 640 тысяч транзакцый, сярод якіх пераважная большасць (77,5 працэнта) было транзакцый ААТ «ААБ Беларусбанк».

Гульня «Час адпачываць з БЕЛКАРТ!» працягваецца. Вынікі другога этапу будуць падведзены 19 студзеня 2018 года. Для таго каб прыняць удзел у гульні, неабходна да 31 снежня 2017 года разлічвацца карткай БЕЛКАРТ, на якую налічваюцца пенсійныя выплаты па ўзросце, на суму 25 рублёў і больш. Колькасць транзакцый не абмежавана. Падрабязней аб гульні можна даведацца на сайце плацежнай сістэмы БЕЛКАРТ.

 

ПА КАРНАВАЛЬНЫЯ КАСЦЮМЫ

Калектыў спецыялізаванага магазіна «Дзіцячы свет» паклапаціўся загадзя аб навагоднім асартыменце прадукцыі. У першую чаргу ў багатым асартыменце завезены карнавальныя касцюмы вытворчасці гомельскай фабрыкі «Радуга».

Як расказваюць прадаўцы, вялікі попыт на штучныя навагоднія ёлкі. Ужо некалькі разоў іх завозілі, і цяпер вось паступленне з ААТ «Біфарэс» – штучныя навагоднія ёлкі, сосны самага рознага дызайну.

Святочны настрой ствараюць прылаўкі з ёлачнымі ўпрыгажэннямі, а таксама навагодняя прадукцыя з пластызолю айчынных вытворцаў. Ды і святочнае ўбранне магазіна нагадвае аб прыбліжэнні радасных жаданых святаў.

Крама практыкуе святочныя скідкі на тавар, што прыцягвае наведвальнікаў.

 

КАЧАНЯТ ПРЫВОЗЯЦЬ З ФРАНЦЫІ

СЗАТ «Агракамбінат «Колас» паралельна з вырошчваннем курэй-бройлераў паспяхова займаецца і вырошчваннем качкі.

Цікава, што для пасадкі ў птушнікі качаняты дастаўляюцца аўтамабільным транспартам з Францыі. Яны камфортна адчуваюць сябе ў дальняй дарозе ў спецыялізаваных машынах і даязджаюць у паўнацэнным вартасным стане.

Наладжана вытворчасць мяса качкі французскай мясной пароды мулард.

Паспрабаваць далікатэсы з мяса качкі можна, набыўшы іх у фірменным магазіне кампаніі, які працуе ў Стоўбцах. Эксклюзіўная прадукцыя ўпрыгожыць любы святочны стол.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *