Міласэрнасць – значыць ад сэрца

Акцыі Нумары

3012f

У рамках навагодняй дабрачыннай акцыі «Міласэрнасць» аддзяленне дзіцячага сацыяльнага прытулку ДУА «Сацыяльна-педагагічны цэнтр» Стаўбцоўскага раёна штодзень наведваюць людзі з добрымі сэрцамі.

Сумесную праграму для дзяцей прытулку падрыхтавалі прадстаўнікі пошукава-выратавальнага атрада «Ангел» з Мінска, загадчыца Слабадскога клуба-бібліятэкі Людміла Віцько і акампаніятар Людміла Пархімовіч. Каардынатар атрада «Ангел» Сяргей Купчунас выдатна справіўся з задачай Дзеда Мароза. Людміла Пархімовіч зрэжысіравала праграму і была Снягуркай. Гаспадыня вясельнага салона «Вераніка» са Стоўбцаў Ірына Шабуня выступіла ў ролі феі – яна прадаставіла дзяўчынкам на баль адпаведныя шыкоўныя сукенкі. Цяпер у прытулку знаходзяцца на рэабілітацыі пяць дзяцей – чатыры дзяўчынкі (з іх – тры сястрычкі) і хлопчык. Для дзяцей гэта быў сапраўдны навагодні цуд, як у казцы «Папялушка». Баль удаўся на славу.

Акрамя гэтага дабрачынцы прывезлі дзецям падарункі. Ад атрада «Ангел» – ласункі і рэчы першай неабходнасці для асабістай гігіены, калготкі, якія перадала ў дар фабрыка «Світанак».

У рамках навагодняй акцыі прытулак наведваюць і прадстаўнікі школ раёна. Вучні і педагогі гімназіі № 1, Старасвержанскай, Нававёскаўскай сярэдніх школ у рамках ражджэственскіх мерапрыемстваў таксама наведалі гэтую сацыяльную ўстанову з падарункамі і падрыхтаванай навагодняй праграмай.

Акцыя «Міласэрнасць» прадоўжыцца да 7 студзеня.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *