Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 снежня 2017 года вялікая група працаўнікоў народнай гаспадаркі атрымала дзяржаўныя ўзнагароды.
Вельмі прыемна, што ў ліку іх – вальшчык лесу лесапункта Стаўбцоўскага лясгаса Валерый Маскалевіч. Валерый Леанідавіч прадстаўлены да ўзнагароды медалём «За адзнаку ў папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый».
Гэта вельмі вопытны вальшчык лесу, апошні год ён правёў у камандзіроўках у Смалявіцкім раёне, які вельмі моцна пацярпеў ад стыхійнага ўрагану, і ён выканаў вялікі аб’ём работ. Цяпер Валерый Леанідавіч таксама знаходзіцца ў камандзіроўцы – працуе ў Старобіне Салігорскага раёна па ліквідацыі ачагоў усыхання сасны.
Перад Новым годам і Ражджаством Хрыстовым прэзідэнцкая ўзнагарода – прыемная падзея не толькі для Валерыя Маскалевіча, але і для ўсяго калектыву лясгаса.
Пр