Каб усё ладзілася

Нумары Сельская гаспадарка

3012k

ДАКЛАДНА ПРАЛІЧЫЦЬ СІТУАЦЫЮ

Немалы ўклад у агульную справу, што дазваляе таварыству знаходзіцца ў ліку найлепшых у раёне па вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі, уносяць работнікі бухгалтарскай і эканамічнай службаў гаспадаркі. Яны дакладна пралічваюць эканамічную сітуацыю, умела карыстаюцца лічбамі і дасканала абгрунтоўваюць усе рашэнні. Спецыялістамі на высокім узроўні і своечасова робяцца, а затым адпраўляюцца ў вышэйстаячыя арганізацыі розныя неабходныя справаздачы.

На здымку: (злева направа) галоўны бухгалтар Наталля Гавака, галоўны эканаміст Людміла Пакроўская, сакратар Наталля Пяўнёва, эканаміст Вольга Печанько, намеснік галоўнага бухгалтара і старшыня прафкама Марына Касматовіч, вядучы юрысконсульт Вольга Калдузава, бухгалтар Юлія Булаш, эканаміст Зоя Грыб і бухгалтар Сняжана Крывель.

 

СПРАВЫ ІДУЦЬ ДОБРА

Іна Рэчкіна (на другім здымку злева), займае пасаду галоўнага заатэхніка. У таварыстве самае вялікае пагалоўе жывёлы ў раёне, і спецыялісту прыходзіцца нялёгка, але яна спраўляецца. З прыходам на малочнатаварную ферму «Ператокі» Людмілы Жарко, якая працуе тут брыгадзірам, значна павялічыліся прыбаўленні ў вазе жывёлы. Справы ў Людмілы Аляксандраўны ідуць добра, і яна спадзяецца, што і надалей усё ў яе жыцці будзе ладзіцца. У наступным годзе жанчына адзначыць юбілей.

Надзея БАТАЛКА, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *