Справы на фермах

Нумары Сельская гаспадарка

3012h

Муж і жонка Вячаслаў і Алена Дзярнейкі шчыруюць на МТФ «Залужжа». Вячаслаў Віктаравіч – брыгадзірам, а Алена Віктараўна – яго памочнікам і адначасова фуражырам. Кіраўніцтва гаспадаркі задаволена іх работай. Справы ў вытворчым падраздзяленні ладзяцца. Дома таксама лад і згода, радуюць бацькоў тры дачкі. Надыходзячы год Сабакі абяцае быць для сямейнага тандэма адным з самых удалых, ва ўсякім разе так трактуе Дзярнейкам, а яны аднагодкі, усходні каляндар.

 

ВЫЙСЦІ НА ПЕРАДАВЫЯ РУБЯЖЫ

Для калектыву МТФ «Казейкі» 2017 год стаў пераломным: жывёлаводы спрацавалі выдатна і займаюць другое месца ў таварыстве па надоях малака ад каровы. Гэтаму зладжанаму калектыву, які ўзначальвае Тамара Рабянок, па сіле выйсці на перадавыя рубяжы. Тамара Пятроўна здолела згуртаваць калектыў, які паступова рухаецца да намечанай мэты. Лепшы паказчык у даяркі Юліі Налівайка, другі і трэці – у Ганны Краскоўскай і Аляксандра Аітава. Старанна працуюць цялятніца Ларыса Чыжык і слесар па абслугоўванні даільнага абсталявання Ірына Аітава.

На здымку: у цэнтры – брыгадзір Тамара Рабянок, злева направа – аператары машыннага даення Святлана Валовіч, Юлія Налівайка, Аляксандр Аітаў, Ганна Краскоўская і Тамара Крэнь.

Надзея БАТАЛКА, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *