Працягнуць руку дапамогі

Нумары Раённыя навіны

image_pdfimage_print

Раённы тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва знаходзіцца ў актыўным пошуку новых формаў работы, каб максімальна ахапіць усе катэгорыі насельніцтва нашага раёна, якія маюць патрэбу ў падтрымцы. З гэтай мэтай у сельскай мясцовасці адкрываюцца сацыяльныя пакоі. Першы з іх будзе апрабаваны ў Дзераўной.

Сутнасць такога новаўвядзення заключаецца ў тым, каб скаардынаваць намаганні інспектараў сацыяльнай службы, сацыяльных работнікаў на месцах, сельвыканкамаў, участковых міліцыянераў і іншых пастоў для выяўлення  адрасоў, дзе чакаюць падтрымкі і дапамогі. Такім чынам, адкрыццё сацыяльных пунктаў дасць магчымасць трымаць на кантролі сітуацыю ў навакольнай мясцовасці, не пакінуць без увагі нікога, каму трэба працягнуць у гэты момант руку дапамогі.

У бліжэйшы час плануецца адкрыць у раёне шэсць сацыяльных пакояў.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *