Нашы дзеці

Нумары Улада. Слова. Справа

060118d

УТУЛЬНА ЎСІМ У СЯМ’І ВАСІЛЬЕВЫХ

Прэзідэнцкая дабрачынная акцыя «Нашы дзеці» штогод праходзіць у нашай краіне перад Новым годам. Яна звернута да дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, жывуць у прыёмных сем’ях, а таксама на шматдзетныя і малазабяспечаныя сем’і, на іншых дзяцей, якія аказаліся ў складанай жыццёвай сітуацыі і маюць патрэбу ў асаблівай увазе дзяржавы і грамадства. Падчас акцыі кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, канцэрнаў, банкаў, грамадскіх арганізацый наведваюць інтэрнатныя ўстановы, апякунскія і прыёмныя сем’і, дзіцячыя дамы сямейнага тыпу, сем’і, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, дзіцячыя бальніцы. У дабрачыннай акцыі прымаюць удзел кіраўнік дзяржавы, кіраўніцтва і члены ўрада, парламента, Адміністрацыі Прэзідэнта.

У дабрачынную акцыю актыўна ўключыўся Стаўбцоўскі райвыканкам. За некалькі дзён да Новага года старшыня раённага выканаўчага камітэта Юрый Горлаў з падарункамі для дзяцей наведаў дзіцячы дом сямейнага тыпу. Ён быў адкрыты ў нашым раёне роўна тры гады назад, бацькамі-выхавацелямі працуюць Аляксандр і Кацярына Васільевы. Прыёмных дзяцей яны выхоўваюць ужо 10 гадоў. У Аляксандра Анатольевіча і Кацярыны Рыгораўны шасцёра сваіх кроўных дзяцей (ужо дарослых), адзін – усыноўлены і сем прыёмных ва ўзросце ад 4 да 16 гадоў. Некаторыя з іх прыбылі ў сям’ю немаўлятамі. Наогул, за час работы прыёмнымі бацькамі Васільевы прынялі ў сваю сям’ю 10 прыёмных дзяцей. Адзін з прыёмных дзяцей ужо навучаецца ў Дзяржынску. Аднак ён прыязджае да прыёмных бацькоў, як у родны дом. Кацярына Рыгораўна расказвае, што яны з мужам прымаюць Арцёма, саграваюць любоўю і ў дарогу адпраўляюць з благаславеннем і поўнай сумкай.

Нам прыемна пачуць, што ў гэты гасцінны дом любіць прыехаць і нямецкая сям’я, у якой адпачываюць прыёмныя дзеці падчас летніх канікулаў. Васільевым ёсць дзе іх размясціць – новы дом сямейнага тыпу падтрымліваецца ў належным парадку, ёсць чым сустрэць і пачаставаць – сям’я мае вялікі прысядзібны ўчастак і багаты вопыт вырошчвання ранняй гародніны ў парніках, садавіны. Васільевы прыкладаюць свае старанні, сілы душы, бацькоўскі талент, каб дапамагчы дзецям далучыцца да сямейных каштоўнасцяў, сфарміраваць у іх свядомасці патрэбнасць даражыць сям’ёю, як самым важкім жыццёвым набыткам.

Аляксандр Анатольевіч і Кацярына Рыгораўна не ўтойвалі пачуццяў, што для іх вялікі гонар прымаць у сябе старшыню райвыканкама Юрыя Горлава, праявілі ўсю сваю гасціннасць, радасць, каб сустрэць шаноўных гасцей. Юрый Мікалаевіч прысвяціў прыёмнай сям’і свой час. Адбылася прыемная размова, у ходзе якой былі закрануты пытанні выхавання дзяцей, будучага нашай краіны. Сямейная пара Васільевых выказала цвёрдую ўпэўненасць, што кожны чалавек, хто не лянуецца працаваць, мае цярпенне пераадолець часовыя цяжкасці, можа рэалізавацца ў нашай краіне, стаць цвёрда на ногі і з упэўненасцю глядзець у будучае. Такія ўстаноўкі яны імкнуцца даць і дзецям у сваёй сям’і.

Гэтая сустрэча падарыла прыемныя мінуты ўсім і стала адным са складаемых добрага святочнага настрою.

У ходзе дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» члены выканкама на працягу перадсвяточнага тыдня наведалі сем’і, становішча якіх прызнана сацыяльна небяспечным. Дзеці атрымалі падарункі, а з дарослымі адбылася даверлівая размова, прадстаўнікі ўлады пастараліся пасеяць у іх свядомасці добрыя, светлыя думкі, скіраваць іх правільна зарыентавацца ў жыцці. Ва ўсіх сем’ях візіты прадстаўнікоў улады ў рамках акцыі «Нашы дзеці» былі ўспрыняты як прыемны сюрпрыз і прынеслі радасць.

Святлана ЖЫБУЛЬ

 

З УВАГАЙ – АД ПАРЛАМЕНТА

У рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі са святочным візітам наведала дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алена Анісім.

На навагодні ранішнік былі запрошаны дзеці з асаблівасцямі развіцця, над якімі мае апеку гэтая навучальная ўстанова. Усе дзеці заўсёды цешацца падарункамі, магчымасцю павадзіць карагод ля навагодняй ёлкі і атрымаць віншаванні з радаснымі святамі. Падарыць такія прыемныя мінуты дзятве і мела місію дэпутат беларускага парламента.

 

ЗА ГОНАР РАЁНА

Адразу ж пасля зімовых канікулаў каманда вучняў – пераможцаў раённай алімпіяды – у складзе 13 чалавек адправіцца абараняць гонар раёна на трэцім этапе рэспубліканскай прадметнай алімпіяды.

У інтэлектуальным спаборніцтве будуць удзельнічаць матэматыкі, філолагі, знаўцы замежнай мовы, хімік, географ і нават два вучні па астраноміі.

Удзел у алімпіядзе – напружаная праца. Пажадаем вучням поспехаў і інтэлектуальных перамог!

 

АФІЦЭРЫ НАВЕДАЛІ ПРЫТУЛАК

Стала традыцыяй, што ў навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» прымаюць актыўны ўдзел і супрацоўнікі райваенкамата.

Дэлегацыя ў складзе начальніка групы тэрытарыяльнай абароны Васіля Апаценкі, інспектара Вольгі Грамыка і вядучага спецыяліста па сацыяльнай абароне і пенсійным забеспячэнні Наталлі Новік наведала з падарункамі аддзяленне дзіцячага сацыяльнага прытулку. На той момант у прытулку знаходзіліся пяць дзяцей, і кожнаму з іх каля ёлкі былі ўручаны падарункі – фрукты, салодкасці. Дзеці з ахвотай расказвалі вершы, усміхаліся і вадзілі з гасцямі карагоды.

– Усе дзеткі ў прытулку – цудоўныя, сагрэтыя ўвагай. Для іх створаны добрыя ўмовы, – падзялілася Наталля Новік. – Аднак ад калектыву райваенкамата мы вырашылі набыць дзіцячую вопратку, цацкі, мыйныя сродкі і сродкі гігіены. Няхай у іх будзе ўсё так, як дома, а, галоўнае – з прытулку яны вернуцца да сваіх бацькоў.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *