Для падтрымкі таленавітай моладзі

Нумары Увага - дзецям

060118b

У нашым раёне ёсць выдатная традыцыя навагодняга прыёму таленавітай моладзі кіраўніцтвам райвыканкама. У раённы Цэнтр культуры на навагодняе свята былі запрошаны 435 вучняў школ раёна – пераможцаў прадметных алімпіяд, канферэнцый даследчых работ, мастацкіх конкурсаў, спартыўных спаборніцтваў.

З віншавальным словам да іх звярнуўся намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Шэсцель. Ён падтрымаў важную задачу лепшых вучняў навучальных устаноў раёна – не губляць часу, развіваць свае здольнасці, добра вучыцца, фарміравацца як асоба. Сяргей Яўгенавіч адзначыў, што поспехі вучняў – гэта не толькі іх асабісты высокі рэйтынг, радасць бацькам, слава навучальным установам, але і важкі ўнёсак ў станоўчы імідж нашага раёна. І раённы выканаўчы камітэт з радасцю і ўдзячнасцю ацэньвае гэтыя поспехі і робіць усё для таго, каб стварыць неабходныя ўмовы для інтэлектуальнага, фізічнага развіцця маладога пакалення. Актыўнай, таленавітай моладзі – важкая падтрымка з боку дзяржавы.

Запрошаныя таленавітыя дзеці і падлеткі, якія дасягнулі асаблівых поспехаў у вучобе, творчасці і спорце, атрымалі грашовыя прэміі і салодкія падарункі, прафінансаваныя з раённага бюджэту.

Падарункам стаў для іх і навагодні спектакль – прыгожае касцюміраванае прадстаўленне, падрыхтаванае работнікамі Цэнтра культуры.

Святлана ЖЫБУЛЬ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *