Здатнасць

Культура Нумары Факты, падзеi, людзi

100118a

ФЭСТ «АЛЬТАНКА»

Раённы Цэнтр культуры гасцінна прадаставіў памяшканне для сямейнага фэсту «Альтанка». І калі дзверы Цэнтра культуры адчыніліся для першых наведвальнікаў, іх чакалі тры навагоднія фотазоны, клоун Міня з мыльнымі бурбалкамі, танцавальны флэшмоб ад інструктараў зумбы, кірмаш майстроў, пахучы папкорн, дзіцячы куток з майстар-класамі і, зразумела, святочны настрой!

Гэта было ўжо наша чацвёртае па ліку мерапрыемства, і мы стараемся, каб кожная наша наступная сустрэча была яшчэ больш цікавай, яркай і прыгожай! Здаецца, гэта атрымліваецца!

Хацелася б падзякаваць дырэктару раённага Цэнтра культуры Але Сушч за супрацоўніцтва і ўсім тым, хто знаходзіць жаданне і магчымасць наведаць фестываль «Альтанка». Да новых сустрэч!                                    

Вера КРАМКО,фота Паўла САВІЦКАГА

 

ІСКРЫНКІ ТВОРЧАСЦІ

«Творчасць без межаў» – пад такой назвай у Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі ў Мінску прайшоў ІІІ Міжнародны фестываль-конкурс, у якім прынялі ўдзел творчыя калектывы і індывідуальныя выканаўцы ва ўзросце ад 6 да 25 гадоў з Беларусі і краін бліжняга і дальняга замежжа – Расіі, Казахстана, Кітая.

Фестываль праводзіўся ў два туры: першы быў завочны, у ім прынялі ўдзел больш за 550 творчых калектываў і індывідуальных выканаўцаў.

У другі вочны тур паспяхова прайшлі вучні Дзераўнянскай дзіцячай школы мастацтваў. Яны выступілі ў дзвюх намінацыях. Ульяна Бурдзейка – у намінацыі «Мастацкае слова», дзіцячы тэатр «Іскрынка» НАДЗЕІ» пад кіраўніцтвам Алены Шуцько – у намінацыі «Тэатральны жанр».

Для выхаванцаў нашай школы другі конкурсны дзень быў яркім і насычаным. Яны паглядзелі спектаклі іншых калектываў, прадэманстравалі свой высокі ўзровень і заслужана былі адзначаны дыпломам ІІ ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Нашы маленькія зорачкі Ульяна Бурдзейка, Надзея Грыгарцэвіч, Паліна Грышан, Ангеліна Кузьміч, Юлія Падасецкая выступілі з казкай В. Сцяпанава «Малінавы мядзведзь».

Ульяна Бурдзейка выступала ў дзвюх намінацыях і за прадстаўлены твор была адзначана дыпломам фіналіста.

У склад журы ўваходзілі заслужаныя работнікі адукацыі і культуры, педагогі спецыялізаваных навучальных устаноў, кіраўнікі фестываляў і конкурсаў, прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі.

За тры дні ўдзельнікі фестывалю акунуліся ў свет творчасці, змаглі пазнаёміцца з юнымі артыстамі іншых калектываў з розных гарадоў. Гэта стала добрым стымулам для ўдасканалення іх майстэрства і ўдзелу ў новых конкурсах.

Алена ШУЦЬКО,педагог Дзераўнянскай дзіцячай школы мастацтваў

 

ДЫПЛОМЫ – «СТАЎБЧАНАЧЦЫ» І «ЖАВАРОНАЧКАМ»

Узорны ансамбль народнай песні «Жавароначкі» Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў пад кіраўніцтвам Людмілы Канаплянікавай-Доўнар паспяхова прыняў удзел у ІІ Рэспубліканскім фестывалі-конкурсе выканаўцаў народнай песні «Жывая крыніца».

Ансамбль стаў лаўрэатам ІІІ ступені. Яго таленавітыя салісты таксама адзначаны высокімі ўзнагародамі. Мілана Бондарава і Яўген Кульша атрымалі лаўрэацкія дыпломы ІІ ступені, Кацярына Васілеўская і Марыя Яўсейчык – лаўрэацкія дыпломы ІІІ ступені.

У гэтым конкурсе выдатна выступіў і яшчэ адзін ансамбль – «Стаўбчаначка», які таксама дзейнічае ў школе мастацтваў пад таленавітым кіраўніцтвам Людмілы Канаплянікавай-Доўнар. Журы фестывалю-конкурсу прысудзіла гэтаму мастацкаму калектыву дыплом І ступені.

Выступалі юныя артысты ў музычным суправаджэнні інструментальнай групы пад кіраўніцтвам Ягора Дырды, у склад якой уваходзяць педагогі школы мастацтваў Таццяна Кот, Анастасія Бар’ясь, Дзмітрый Вяршэня, Арцём Варанко. Харэограф Юлія Бохан дапамагла юным спевакам быць на сцэне артыстычнымі.      

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *