Мінская вобласць: старонкі біяграфіі

Минской области - 80 Нумары

  • Афіцыйнай датай утварэння Мінскай вобласці з’яўляецца 15 студзеня 1938 года. З гэтага дня, згодна з рашэннем 1-й сесіі Вярхоўнага Савета СССР, у Беларусі ўводзілася новае адміністрацыйнае дзяленне. І побач з іншымі тэрытарыяльнымі ўтварэннямі на карце краіны з’явілася Мінская вобласць, у састаў якой увайшлі 20 раёнаў.
  • У выніку ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР былі створаны Валожынскі, Вілейскі, Маладзечанскі, Мядзельскі, Клецкі, Нясвіжскі і Стаўбцоўскі раёны.
  • За кароткі прамежак часу вобласць пераўтварылася ў буйны прамысловы і сельскагаспадарчы рэгіён з развітой інфраструктурай.
  • На пачатак 1941 года на тэрыторыі вобласці працавала звыш 8 тысяч прамысловых прадпрыемстваў, 63 МТС, 1962 калгасы, звыш 7 тысяч жывёлагадоўчых фермаў.
  • 22 чэрвеня 1941 года мірная праца жыхароў вобласці, як і ўсёй краіны, была перапынена нападам фашысцкай Германіі. Нямецка-фашысцкія захопнікі стварылі на тэрыторыі вобласці лагеры смерці, сярод якіх Трасцянецкі, Масюкоўшчынскі, Маладзечанскі. 157 вёсак падзялілі трагічную долю Хатыні.
  • У перыяд нямецка-фашысцкай акупацыі на тэрыторыі вобласці змаганне з ворагам вялі 37 партызанскіх брыгад і сем асобных атрадаў агульнай колькасцю больш за 40 тысяч чалавек.
  • За мужнасць і гераізм, праяўленыя ў барацьбе з захопнікамі, звыш 80 ураджэнцаў Міншчыны ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза, тысячы ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі.
  • Тэрыторыя Мінскай вобласці была вызвалена ў чэрвені-ліпені 1944 года войскамі 1-га, 2-га і 3-га Беларускіх франтоў.
  • У пасляваенныя гады за кароткі тэрмін былі адноўлены гарады і сёлы Міншчыны, прамысловыя і сельскагаспадарчыя прадпрыемствы: Беларускі аўтамабільны завод і «Беларуськалій», якія далі жыццё новым сучасным гарадам Жодзіна і Салігорску.
  • За поспехі, дасягнутыя ў развіцці народнай гаспадаркі, у 1967 годзе Мінская вобласць узнагароджана ордэнам Леніна. Яшчэ адна такая ж вышэйшая ўзнагарода краіны была прысуджана вобласці ў 1970 годзе за поспехі ў выкананні заданняў восьмай пяцігодкі.
  • У 80-90-х гадах дасягнулі свайго росквіту навука, культура, адукацыя, ахова здароўя. 13 студзеня 1998 года за поспехі ў сацыяльна культурным развіцці Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Мінскай вобласці прысуджаны Ганаровы дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь.
  • На сучасным этапе сталічная вобласць з’яўляецца рэгіёнам Беларусі з найбуйнейшым прамысловым і сельскагаспадарчым патэнцыялам, з развітой інфраструктурай, з высокім узроўнем развіцця адукацыі, навукі і культуры.
  • На сучасным этапе аснову эканомікі вобласці складае прамысловы комплекс рознагаліновай накіраванасці, у якім заняты кожны трэці працаўнік.
  • Індустрыяльны парк «Вялікі камень» у Смалявіцкім раёне, прадпрыемства па выпуску легкавых аўтамабіляў «Белджы» пад Барысавам – знакавыя аб’екты Міншчыны.
  • Прадукцыя вытворчага аб’яднання «Беларуськалій» экспартуецца ў дзясяткі краін свету.
  • На долю Міншчыны прыпадае звыш 25 працэнтаў усёй валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі Беларусі.
  • У мінулым годзе сельгаспрадпрыемствы вобласці прыбавілі па ўсіх накірунках. Каравай Міншчыны – два мільёны тон збожжа. Атрыманы рэкордны ўраджай цукровых буракоў – 1,9 мільёна тон. Багата ўрадзіла бульба, іншыя культуры. У параўнанні з папярэднім годам значна вырасла вытворчасць прадукцыі жывёлагадоўлі.
  • У студзені–лістападзе 2017 года арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці пабудавана 8,3 тысячы новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 952 тысячы квадратных метраў агульнай плошчы жылля.
  • Высокія вынікі ў сельскай гаспадарцы, прамысловасці, іншых сферах – добрая стартавая пляцоўка для дасягнення новых вяршынь у новым годзе.


Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *