У вытворчым рытме

Нумары У калектывах Стаўбцоўшчыны

130118a

МЕДАЛЬ – ПАСПЯХОВАМУ ДЫРЭКТАРУ

Сярод тых, хто напрыканцы 2017 года быў адзначаны дзяржаўнымі ўзнагародамі ў Палацы Рэспублікі , – і дырэктар ААТ «Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат» Рамуальда Бурдукевіч.

Медаль «За працоўныя заслугі» ўручыў дырэктару прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь Аляксандр Кабякоў. Гэта – знак прызнання яе заслуг не толькі перад Стаўбцоўшчынай, а і перад краінай.

Рамуальда Бурдукевіч займае пост дырэктара камбіната з кастрычніка 2008 года, і адна з нямногіх у раёне жанчын-дырэктараў здолела надаць прадпрыемству сучасны імідж, вывесці яго на пазіцыі лідара. Па сутнасці – гэта цяжкая мужчынская работа (нездарма слова дырэктар – мужчынскага роду), але яна ёю жыве, таму і мае поспех, заслужыла аўтарытэт і павагу.

Ведаючы Рамуальду Браніславаўну, прадбачу, як яна запярэчыць і скажа, што ў паспяховай рабоце камбіната заслуга ўсяго калектыву, дружнага і працавітага. Чулі б вы, з якой заўзятасцю абараняе яна кожнага свайго працаўніка! Маўляў, паспрабуйце папрацаваць у любым з нашых цэхаў! Толькі выключна на дырэктары ляжыць адказнасць за кожнае прынятае рашэнне, у першую чаргу яму не даюць спакою сумненні і трывогі. Калі не рызыкаваць, не пачынаць штосьці новае – значыць, «забуксаваць» ва ўчарашнім дні. А калектыў на чале з Рамуальдай Бурдукевіч рухаецца наперад, у дзень заўтрашні, клапоціцца пра будучыню. Гэта і мадэрнізацыя вытворчасці, і паглыбленне перапрацоўкі, і выпуск новых відаў прадукцыі, і развіццё фірменнай гандлёвай сеткі, і пашырэнне экспартных пастава. Відавочна, што на першым месцы стаіць і такі сучасны напрамак, як культура вытворчасці, добраўпарадкаванне цэхаў і тэрыторый.

Агульны працоўны стаж у Рамуальды Бурдукевіч складае амаль сорак гадоў. Яе дасягненні ў працы, дэпутацкай і грамадскай дзейнасці адзначаны Ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Мінаблвыканкама, нагрудным знакам «За заслугі» Беларускага прафсаюза работнікаў АПК.    

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

Фота Васіля ЗЯНЬКО

 

ЭКСПАРТНЫЯ АДГРУЗКІ

На філіяле ААТ «ККХ «Мінскі маторны завод» у г. Стоўбцы экспартныя адгрузкі выраслі за 2017 год на 139,7 працэнта.

– У Расійскую Федэрацыю адгружаны 63 кампрэсарныя станцыі на агульную суму 457 тысяч долараў ЗША. Акрамя таго, 20 станцый пастаўлены на айчынны рынак. Попыт ёсць, кліентура напрацавана, – звяртае ўвагу начальнік аддзела збыту Віктар Круглік і дзеліцца амбіцыёзнымі планамі: – У 2018 годзе ёсць магчымасць падвоіць продажы.

Адметна, што стаўбцоўскія машынабудаўнікі штогод робяць значныя крокі на шляху павелічэння экспарту і аб’ёмаў продажу таварнай прадукцыі. У 2017 годзе рост зафіксаваны на ўзроўні 139,7 працэнта, у 2016 годзе ён быў яшчэ вышэйшым – 142 працэнты. Вытворцы прапануюць не толькі кампрэсарныя станцыі. Хадавой прадукцыяй з’яўляюцца запасныя часткі, якія рэалізуюцца як галаўному прадпрыемству, так і староннім арганізацыям. У касу прадпрыемства такім чынам паступіла 5 мільёнаў 488 тысяч рублёў (рост склаў 130 працэнтаў адносна ўзроўню 2016 года). Актыўныя продажы выклікалі тое, што апусцелі заводскія склады. Каэфіцыент рэшткаў гатовай прадукцыі на іх на даны момант мінімальны – 0,2.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

 

НАПРУЖАННЕ НЕ ЎПАДЗЕ

Для надзейнасці электразабеспячэння брыгадамі раённых электрасетак вядуцца работы па замене правадоў. З пачатку года пры правядзенні капітальных рамонтаў на электрасетках 0,4 кВ выканана замена провада на ізаляваны ў населеных пунктах раёна агульнай працягласцю 13 км і 9 км – на прасеках у лясных масівах. Работы працягваюцца.

Так, у выніку замены провада, раздзялення лініі ў Стоўбцах узрасла надзейнасць і якасць напружання ў жыхароў вуліц Дзяржынскага, Цітова, дзе электрасеткі эксплуатуюцца з 70-х гадоў і даўно састарэлі. Прыемныя перамены закранулі таксама жыхароў вуліц Камсамольскай, Камуністычнай і часткова – Горкага, жыхароў некаторых вуліц у Дзераўной.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *