Юрый Астахновіч – адзін з тых з нас, хто свае таленты, сілы, прафесіяналізм аддае роднай зямлі – Стаўбцоўшчыне. У калектыве медыцынскіх работнікаў цэнтральнай раённай бальніцы Юрый Зянонавіч у ліку ўрачоў-прафесіяналаў, стаж работы якіх складае больш за 20 гадоў.
Пачынаў ён урачэбную практыку ўрачом-хірургам. На сучасны момант узначальвае аддзяленне анестэзіялогіі і рэанімацыі. Вобразна гавораць, што гэтае аддзяленне – «перадавая» на бальнічным фронце, служба дня і ночы. І ад Юрыя Зянонавіча патрабуюцца не толькі асабістая бездакорная прафесіянальная ўрачэбная практыка і ўменнне, але і здольнасць граматна, правільна кіраваць давераным калектывам. У гэтым аддзяленні, куды паступаюць пацыенты ў цяжкіх станах, павінна быць высокая дысцыпліна, прафесіяналізм як урачэбнага, так і сярэдняга медыцынскага персаналу. Вопыт работы галоўным урачом цэнтральнай раённай бальніцы – падмога Юрыю Астахновічу на цяперашняй пасадзе. Юрый Зянонавіч сумеў заваяваць аўтарытэт, павагу ў сваіх калег. Аддзяленне анестэзіялогіі і рэанімацыі стаўбцоўскай бальніцы ў ліку лепшых не толькі ў райбальніцы, але і ў вобласці.
Заслугі Юрыя Астахновіча не раз ацэньваліся ўзнагародамі. Яго прозвішча занесена на раённую Дошку гонару.
Пр
Фота Васіля ЗЯНЬКО