Вылучаны наш праект

Моладзь Стаўбцоўшчыны Нумары

100-idey

Даследчыцкі праект вучняў ДУА «Любкаўшчынскі ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа» – у ліку пераможцаў абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу БРСМ «100 ідэй для Беларусі».

– Абласны этап рэспубліканскага конкурсу «100 ідэй для Беларусі» прайшоў у снежні мінулага года ў Нясвіжы, прычым у папулярным фармаце slam, які прадугледжвае серыю навуковых лекцый працягласцю не больш за 10 мінут кожная ў форме, даступнай нават для непадрыхтаванай аўдыторыі, – расказала першы сакратар раённага камітэта БРСМ Анастасія Калодзінская.

Нагадаем, што Стаўбцоўшчыну прадстаўлялі два маладзёжныя праекты, якія былі прызнаны пераможцамі рэгіянальнага этапу конкурсу. Гэта праект вучня Коласаўскай школы Аркадзя Лаўрыновіча, прысвечаны вырабу маламагутнага бытавога кандыцыянера ў дамашніх умовах, і сумесны праект вучняў ДУА «Любкаўшчынскі ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа» Руслана Шэракова і Дзмітрыя Шкоды – «Атрыманне магнітных сарбентаў і даследаванне іх уласцівасцяў».

Экспертным саветам ад Міншчыны адабрана 12 праектаў для ўдзелу ў рэспубліканскім этапе конкурсу, і сярод іх – сумесны праект Руслана Шэракова і Дзмітрыя Шкоды. Кіраўніком праекта з’яўляецца настаўнік хіміі Т. М. Клімовіч.

Віншуем навуковы «дуэт» і жадаем, каб яго ідэя папоўніла ўнікальную скарбонку сотні лепшых ідэй Беларусі ў 2018 годзе!

Таццяна ПЯТКЕВІЧ  



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *