Энтузіязм і творчасць

Моладзь Стаўбцоўшчыны Нумары

130118d

Сяброўства Рамана Карпіцкага і Яўгена Сямёнава падмацавана любоўю да тэхнікі. Працоўныя біяграфіі хлопцаў узялі амаль адначасовы старт. Летась, закончыўшы ВНУ, прыехалі яны працаваць у ААТ «Рочавічы». Раман – інжынер-механік, а Яўген атрымаў пасаду галоўнага інжынера. Кожны працоўны дзень маладых спецыялістаў напоўнены не толькі бягучымі клопатамі, але і аптымістычнымі планамі.                                          

Фота Васіля Зянько

 

БОЎЛІНГ – ДЛЯ ПЕРАДАВІКОЎ ЖНІВА

Напрыканцы мінулага года прайшло ўшанаванне маладзёжных лідараў уборачнай 2017 года, прычым у арыгінальнай форме – у сталічным боўлінг-цэнтры «Медысан-клуб».

Увогуле абласны камітэт БРСМ і абласны камітэт прафсаюзаў работнікаў аграпрамысловага комплексу арганізоўваюць такім чынам ушанаванне маладых перадавікоў жніва ўжо не першы год, а непасрэдна для іх саміх турнір па боўлінгу, як правіла, – навінка. На гэты раз у дэлегацыю раёна ўваходзілі трактарысты-машыністы ААТ «Агранёманскі» Віктар Семянько і Віталь Кобец, вадзіцель ААТ «Шашкі» Аляксей Русецкі. Яны, акрамя прыемных уражанняў ад турніру, атрымалі ад арганізатараў за сваю працу граматы і грашовыя ўзнагароджанні.

Праграма мерапрыемства была не толькі гульнявой, а і пазнавальнай: для перадавікоў жніва была наладжана экскурсія на Мінскі завод колавых цягачоў, а для тых, хто іх суправаджаў, – экскурсія ў Нацыянальны гістарычны музей.    

 

ВАЛАНЦЁРАМ ЁСЦЬ РАБОТА

У раённым камітэце БРСМ і раённым савеце Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі падведзены вынікі дабрачыннай акцыі «Цуды на Ражджаство».

Удзел у акцыі прынялі практычна ўсе ўстановы адукацыі раёна, а таксама моладзь Стаўбцоўскага мясакансервавага камбіната. Яны сабралі і перадалі канцылярскія прылады, мяккія цацкі, вопратку, пачастункі. Частку гэтых ахвяраванняў валанцёры «Добрае сэрца» ў асобе маладых спецыялістаў раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Паліны Чапскай і Дар’і Макатун перадалі ў дзіцячы сацыяльны прытулак, а валанцёры сярэдняй школы № 3 – цэнтру карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Школьнікі пабывалі ў карэкцыйным цэнтры некалькі разоў, і ім так спадабалася кантактаваць з яго наведвальнікамі, што яны пачалі прыдумваць казку для наступнага візіту. Вучні Навасвержанскай школы перадалі сабраныя сродкі для лячэння хворага хлопчыка з Шашкоў.

– Раздаваць падарункі будзем і далей, на працягу года, дзецям, становішча якіх прызнана сацыяльна небяспечным. – Адзначыла першы сакратар раённага камітэта БРСМ Анастасія Калодзінская.

 

ГРАНІ АДКРЫТАГА ДЫЯЛОГУ

У новым годзе супрацоўніцтва паміж раённым камітэтам БРСМ і раённай арганізацыяй інвалідаў абяцае быць партнёрскім і канструктыўным.

У рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі раённы камітэт БРСМ шырока выкарыстоўвае практыку правядзення адкрытых дыялогаў, падчас якіх з удзелам экспертаў і проста кампетэнтных суразмоўцаў ідзе абмеркаванне праблем сучаснасці, уплыву моладзі на сацыяльна-палітычнае жыццё. Шырока прымяняць падобную практыку плануецца і ў рамках супрацоўніцтва з раённай арганізацыяй інвалідаў. Тым больш, на Стаўбцоўшчыне і ў нашай краіне апошнім часам значны ўхіл робіцца не толькі на безбар’ернае асяроддзе, а і на стварэнне інклюзіўнага грамадства. Напрыканцы мінулага года прайшоў першы адкрыты дыялог раённага камітэта БРСМ і раённай арганізацыі інвалідаў, падчас яго абмяркоўваліся тэмы, якія хвалююць маладых людзей з інваліднасцю.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *