Віншавалі жывёлаводаў

Культура Нумары

Напярэдадні Новага года адміністрацыя ААТ «Шашкі» штогод віншуе сваіх работнікаў са святам. На ўсіх фермах у пакоях адпачынку ўстанаўліваюцца прыбраныя ёлкі, развешваюцца гірлянды і шары. Павіншаваць жывёлаводаў у гэтыя дні адправіліся і работнікі Шашкоўскага дома культуры на чале з намеснікам дырэктара па ідэалагічнай рабоце Вольгай Халюта. Пад вясёлую музыку і песні Дзед Мароз і Снягурка віншавалі работнікаў фермаў, уручалі падарункі, жадалі ў новым годзе здароўя, шчасця, высокіх паказчыкаў у вытворчасці і аптымізму.

Мы былі прыемна здзіўлены, прыбыўшы на МТФ «Дружная», дзе работнікі падрыхтавалі тэатралізаваную сустрэчу. Яны паказалі, што ўмеюць не толькі добра працаваць, але і весяліцца, адпачываць. Да гэтага мерапрыемства яны падышлі з гумарам і кемлівасцю. Тут былі і сімвал Новага года Сабака, і Цыган з Цыганкай. Разам з намі жывёлаводы спявалі, вадзілі карагод, танцавалі. Хочацца адзначыць і фермы ў вёсках Старына, Дудкі, Трылес, Шашкі, дзе нас таксама гасцінна сустракалі і радаваліся набліжэнню Новага года. Усе жывёлаводы дзякавалі адміністрацыі ААТ «Шашкі» за ўвагу, а работнікам Дома культуры – за вясёлую музыку і песні.

Лідзія КІРЫЛЕНКА,мастацкі кіраўнік Шашкоўскага дома культуры



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *