Выбары ў мясцовыя Саветы становяцца ўсё больш актыўнымі

Выборы - 2018 Нумары

130118g

Выбары ў мясцовыя Саветы становяцца ўсё больш актыўнымі і менш элітарнымі, як заявіла ў інтэрв’ю тэлеканалу АНТ старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.

«Калі раней у нас гэта было вельмі вузкае кола людзей, у асноўным звязаных з палітыкай, то цяпер ідуць зусім нечаканыя людзі, якія звязаны з бізнесам, дробным прадпрымальніцтвам. Як звычайна самае масавае прадстаўніцтва ў сфер адукацыі і культуры, сацыяльнай сферы – каля 25 працэнтаў», – адзначыла Лідзія Ярмошына.

Таксама сярод патэнцыяльных кандыдатаў шмат моладзі – у сталіцы кожны 7-ы, хто падаў дакументы на рэгістрацыю, ва ўзросце да 30 гадоў.

Пачалася рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты. Даныя ў ЦВК пакуль перадалі толькі са сталіцы, тут чакаецца самы высокі конкурс – больш за 6 чалавек на месца, што ў 1,5 раза больш, чым у папярэднюю кампанію.

Гэты этап выбарчай кампаніі прадоўжыцца па 18 студзеня. Дакладная колькасць грамадзян, якія вылучыліся для ўдзелу ў палітычнай кампаніі ў 2018 годзе, будзе агучана праз некалькі дзён. Гэта звязана з тым, што з тэхнічнага пункту гледжання мясцовыя выбары найбольш складаныя, патрэбны час, каб сабраць звесткі па ўсіх рэгіёнах, аб’яднаць іх і скласці агульную карціну.

Паводле даных на канец снежня 2017 года, кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых Саветаў было вылучана больш як 7,7 тысячы чалавек. Пасля рэгістрацыі стартуе перадвыбарная агітацыя, яна прадоўжыцца па 17 лютага ўключна. На наступны дзень, 18 лютага, пройдуць мясцовыя выбары. Увогуле паміж удзельнікамі кампаніі будзе размеркавана крыху больш за 18 тысяч мандатаў.

На папярэдніх мясцовых выбарах у 2014 годзе кандыдатамі ў дэпутаты былі вылучаны 22,7 тысячы чалавек.

БелТА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *