Ашчаслівіць хворых дзяцей

Дабрачыннасць Нумары

130118h

Добраахвотны рух храма іконы Божай Маці «Усецарыца» ў Мінску аб’явіў дабрачынны праект «У чаканні Ражджэственскіх цудаў».

Праект накіраваны на тое, каб сабраць падарункі для ўсіх дзіцячых хоспісаў і падапечных паліятыўных палат дамоў дзіцяці. Для гэтых мэт запушчаны спецыяльны сайт www.daridobrovolets.by, на якім арганізаваны збор падарункаў. Усе жадаючыя могуць выбраць любы падарунак для канкрэтнага дзіцяці ці маладога дарослага, забраніраваць яго і прывезці на склад. Таксама ўсім удзельнікам акцыі прадастаўляецца магчымасць прыняць удзел у працэсе віншавання. Падарункі будуць раздадзены адрасатам на Святках у перыяд з 8 па 18 студзеня.

Фота Святланы ЖЫБУЛЬ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *