Святочнае

Нумары Соцыум

ЗАПРАШЭННЕ АД ПРЫХОДА

Педагогі і вучні Налібацкай сярэдняй школы з удзячнасцю прынялі запрашэнне настаяцеля Свята-Міхайлаўскага праваслаўнага прыхода ў вёсцы Налібакі свяшчэнніка Сергія Давыдзенкі з’ездзіць на дабрачыннае свята ў Мінск у Палац моладзі.

19 вучняў суправаджалі настаўнікі і матушка Наталля Давыдзенка, якая працуе ў Налібаках сацыяльным інспектарам і аказвае вялікую дапамогу сельвыканкаму ў правядзенні розных мерапрыемстваў.

Дзеці паглядзелі выдатнае навагодняе прадстаўленне, пабылі ў святочнай сталіцы, прыемна правялі час у дарозе. З добрым настроем яны ўключаюцца ў працу ў новай вучэбнай чвэрці.

Святлана ЖЫБУЛЬ

 

ПІСЬМЫ АД ДЗЕДА МАРОЗА

За апошні месяц попыт на паслугі раённага вузла паштовай сувязі вырас у два разы і дасягнуў амаль 26 тысяч рублёў.

– Значна ўзрос продаж навагодніх паштовак з маркамі, канвертаў. У сувязі са святамі найбольш запатрабаванымі былі адпраўленні «1-ы клас» і лінейкі «Камфорт», – канстатуе намеснік начальніка раённага вузла паштовай сувязі Марына Петух.

Напрыканцы мінулага года паштавікам раёна паступіла 170 заказаў на асаблівую карэспандэнцыю – пісьмы і падарункі ад Дзеда Мароза. Яны былі дастаўлены па розных раёнах Беларусі і, у тым ліку, парадавалі і двух адрасатаў у Расійскай Федэрацыі.    

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *