Вылучаны кандыдатамі ў дэпутаты

Выборы - 2018 Нумары

Кандыдатамі ў дэпутаты на выбарах у мясцовыя Саветы 28-га склікання ў Беларусі вылучаны 22,7 тысячы чалавек. Аб гэтым паведаміла журналістам старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.

Сярэдняя колькасць кандыдатаў на выбарчую акругу па краіне складае 1,2. Што датычыць абласных Саветаў, у сярэднім па краіне конкурс складае 2,4 чалавека на месца.

Паводле слоў старшыні ЦВК, найбольшая палітычная актыўнасць назіраецца па горадзе Мінску – на адну акругу ў сярэднім па шэсць прэтэндэнтаў. Безальтэрнатыўных выбарчых акруг па выніках вылучэння на мясцовых выбарах няма па горадзе Мінску і Магілёўскай вобласці. У працэнтных адносінах да выбараў 2014 года вылучэнне ўзрасло, паколькі на цяперашніх выбарах колькасць выбарчых акруг зменшылася больш чым на 700.

Грамадзянамі шляхам збору подпісаў вылучана 68,62 працэнта кандыдатаў, працоўнымі калектывамі вылучана 27,26 працэнта, палітычнымі партыямі вылучана ўсяго 4,12 працэнта кандыдатаў.

У тым ліку сярод вылучэнцаў 32 грамадзяніны Расіі (на чатыры чалавекі больш, чым на папярэдніх мясцовых выбарах). Больш як 45 працэнтаў з тых, хто падаў дакументы ў выбаркамы, – дэпутаты дзеючага склікання.

Пры гэтым асноўны пласт вылучэнцаў (каля 30 працэнтаў) – прадстаўнікі сферы адукацыі, культуры і навукі. Прадстаўнікі сферы гандлю і бытавога абслугоўвання складаюць больш за чатыры працэнты, дзяржорганаў – адзінаццаць працэнтаў, праваахоўных органаў і ваеннай службы – больш за тры працэнты, прадпрымальнікі – крыху больш за два працэнты.

Цяпер пададзеныя дакументы праходзяць праверку ў мясцовых выбаркамах, на падставе гэтага будуць прымацца рашэнні аб рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты. Гэты этап выбарчай кампаніі прадоўжыцца па 18 студзеня. Адразу пасля рэгістрацыі кандыдаты могуць пачынаць агітацыю – выступаць у СМІ, праводзіць мітынгі і пікеты, знаёміць выбаршчыкаў са сваімі праграмамі. Агітацыя прадоўжыцца па 17 лютага ўключна, у асноўны дзень выбараў яна забаронена.

Мясцовыя выбары пройдуць у Беларусі 18 лютага, прагаласаваць датэрмінова можна будзе з 13 па 17 лютага.

БелТА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *