Вопыт набываўся паступова

Нумары Сельская гаспадарка

170118

Таццяна Кокель займае ў ААТ «Дзераўное» пасаду галоўнага заатэхніка. А пачынала працу ў калгасе «1-е Мая», пасля заканчэння Смілавіцкага саўгаса-тэхнікума. Таццяна Тадэвушаўна пайшла па слядах маці, якая працавала ў гэтай жа гаспадарцы брыгадзірам фермы, і прысвяціла сябе нялёгкай рабоце. Маладому спецыялісту спачатку было няпроста, але паступова набывала вопыт. На працягу трыццаці гадоў Таццяна Кокель рупіцца ў жывёлагадоўчай галіне і не шкадуе, што выбрала прафесію, у якой самае галоўнае – цярпенне. Працаваць прыходзіцца многа, бо жывёлагадоўля – штодзённы і непарыўны працэс, але энтузіязму і жаданню зрабіць ўсё як трэба галоўнаму спецыялісту не займаць. Таццяна Тадэвушаўна вызначаецца кампетэнтнасцю і выдатным веданнем справы. Маючы арганізатарскія здольнасці, яна змагла згуртаваць калектыў, ды і паказчыкі ў вытворчасці малака і мяса ў гаспадарцы павялічваюцца – жывёлаводы летась спрацавалі з неблагой прыбаўкай.

 

ДЛЯ БУДУЧАГА ЎРАДЖАЮ

Па колькасці вывезеных, у адносінах да нарыхтаваных пад яравую сяўбу арганічных угнаенняў, ААТ «Жацерава» – у ліку лепшых сярод сельгаспрадпрыемстваў раёна. Уся арганіка, а гэта звыш 37 тысяч тон, дастаўлена на палеткі. Унесена ў глебу больш за 15 тысяч тон, амаль палова ад вывезенага. Рупяцца з раскідвальнікамі механізатары Пётр Краўчанка і Сяргей Бандаровіч, на пагрузцы арганікі шчыруе Леанід Кожыч. Дапамог жацераўцам у гэтай справе і механізаваны атрад з райаграсэрвіса. Дарэчы, у гаспадарцы больш, чым у іншых, назапашана і розных відаў мінеральных тукаў – лічы поўная забяспечанасць азотнымі, амаль палову да патрэбнасці маюць фосфарных.

Матэрыялы аб працоўнай вахце вяскоўцаў чытайце на 3-й стар. газеты ў тэматычным выпуску «Сельскі час».

Пр

Фота Васіля ЗЯНЬКО



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *