Цуды на Каляды

Дабрачыннасць Нумары

ДЗЯКУЙ БОГУІ ДОБРЫМ ЛЮДЗЯМ

Ражджэственскіх цудаў чакаюць не толькі дзеці, але і дарослыя. А калі ў жыцці сталася, што цябе выпрабоўваюць хваробы, добрае слова і падарунак маюць вялікую каштоўнасць.

На ўліку ў пярвічнай арганізацыі раённага аб’яднання Таварыства інвалідаў Вішнявецкага сельсавета знаходзяцца 27 членаў. Амаль усе сталага ўжо ўзросту, змучаныя хваробамі. І як прыемна было бачыць іх шчаслівыя вочы, калі ім даставілі ражджэственскія падарункі – прадуктовыя наборы і па сетцы крамяных яблыкаў.

Дапамаглі сфарміраваць падарункі праўленні ААТ «Вішнявецкі-агра», ААТ «Жацерава», дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь А. М. Анісім, а таксама Т. В. Пашкевіч, Т. Э. Крукоўская.

Вялікі дзякуй гэтым добрым людзям, няхай святло Віфлеемскай зоркі асвятляе ваш жыццёвы шлях!

Алена ГОЦКАЯ,старшыня Вішнявецкай пярвічнай арганізацыі

 

ЛЯЛЕЧНЫ ДОМ – ДЛЯ МАРАЎ

Не засталіся без навагодніх падарункаў дзеці і маладыя людзі Стаўбцоўскай пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам».

Усе дзеці, а іх 33, атрымалі баульчыкі з цукеркамі, якія прадаставіў магазін СААТ «Камунарка» ў Стоўбцах. Фінансавую дапамогу для набыцця падарункаў аказалі работнікі цэнтра банкаўскіх паслуг № 624 ААТ «ААБ Беларусбанк», ААТ «Вялікі Двор». Сродкі на салодкасці, фрукты, сокі выдзелілі таксама індывідуальныя прадпрымальнікі Іван Заяц, Сяргей Брода, Валянціна Шэга, Максім Шкода. «З гэтымі прадпрымальнікамі мы сябруем даўно, вельмі ўдзячны за дружбу», – падкрэслівае старшыня Стаўбцоўскай пярвічнай арганізацыі Ніна Ганісеўская. Такім чынам, агульнымі намаганнямі ўдалося сабраць добрыя падарункі.

Акрамя таго, дзеці не перастаюць верыць у цуды, таму напярэдадні 2018 года (як і напярэдадні 2017-га) напісалі пісьмы Дзеду Марозу. У кожнага з іх свае цікавасці, таму і просьбы адрасавалі розныя. Трэба сказаць, што ў абласной арганізацыі «Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам» ёсць валанцёр, і ён займаецца пошукам спонсараў, нераўнадушных людзей, якія хочуць аказаць дапамогу дзецям з інваліднасцю. У выніку мары дзяцей ажыццявіліся. Яны цяпер з радасцю карыстаюцца сучаснымі гаджэтамі, цацкамі і іншымі карыснымі рэчамі. Так, дзяўчынка Дзіяна Дзенісевіч не выпускае з рук лялечны дом. Яна яго чакала і атрымала.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *