Залатыя россыпы майстэрства

Адукацыя Нумары

Найважнейшым сродкам павышэння педагагічнага майстэрства настаўнікаў, які звязвае ў адзінае цэлае ўсю сістэму работы школы, з’яўляецца метадычная работа, роля якой значна ўзрастае апошнім часам. Патрабаванні да педагога павышаюцца. Сучасны педагог павінен добра арыентавацца не толькі ў сваёй прадметнай галіне, але і валодаць сучаснымі педагагічнымі тэхналогіямі, умець працаваць у інфармацыйнай прасторы, валодаць крэатыўнымі здольнасцямі, аналітычнай і рэфлексіўнай культурай.

Метадычная тыдзень у Вішнявецкай сярэдняй школе па тэме «Да новай якасці адукацыі праз асваенне кампетэнтнаснай мадэлі адукацыі» стаў адным з кампанентаў сістэмы павышэння кваліфікацыі педагогаў.

Зрушэнне акцэнтаў у адукацыі ад зместу («Чаму вучыць?») да каштоўнасці адукацыі («Дзеля чаго вучыць?»), абнаўлення сродкаў навучання («Як вучыць?») сведчыць аб неабходнасці стварэння такой адукацыйнай прасторы, якая бы ініцыявала дзейнасць навучэнцаў, спрыяла засваенню ведаў і ўніверсальных вучэбных дзеянняў.

Праграма метадычнага тыдня ўключала разнастайныя мерапрыемствы.

Пачаўся тыдзень з інтэрв’ю педагогаў «Мае спадзяванні», якое правялі карэспандэнты школьнага тэлебачання «Лістапад. TV», і ўручэння ім маршрутных лістоў.

Было праведзена мікрадаследаванне сярод педагогаў «Укараненне кампетэнтнаснага падыходу ў адукацыйны працэс». Для атрымання больш аб’ектыўнай карціны аб сістэме работы педагогаў у гэтым накірунку праведзена і апытанне сярод вучняў 9-11 класаў «Фарміраванне ключавых кампетэнцый». Аналіз дыягнастычных матэрыялаў дазваляе зрабіць высновы, што ва ўстанове адукацыі неабходна працягваць працу, накіраваную на ўкараненне ў адукацыйны працэс дзейснага зместу адукацыі.

Падчас метадычнага тыдня прайшоў фестываль-конкурс «Мой сучасны ўрок». У ім прынялі ўдзел восем педагогаў, якія правялі адкрытыя ўрокі, розныя па змесце і структуры. Усе ўрокі праходзілі з выкарыстаннем разнастайных метадаў навучання, нагляднага і раздатачнага матэрыялу, з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікатыўных і здароўезберагальных тэхналогій. Настаўнікі паказалі сваё прафесійнае майстэрства, падзяліліся вопытам выкарыстання сучасных тэхналогій, практыка-арыентаваных заданняў, што з’явілася стымулам для іншых педагогаў да выкарыстання іх у практыцы сваёй работы. Першае месца ў фестывалі-конкурсе падзялілі настаўніца хіміі Т. І. Белановіч і настаўніца біялогіі Л. Л. Нарановіч, другое месца – у настаўніцы пачатковых класаў І. І. Рамановіч, трэцяе месца занялі настаўніца беларускай мовы і літаратуры І. М. Саракавік і настаўніца пачатковых класаў С. І. Лысая. Пераможцы фестывалю-конкурсу атрымалі зоркі прызнання, ім былі ўручаны паветраныя шары з надпісамі іх адметных якасцяў.

Для маладых настаўнікаў праведзена педагагічная гасцёўня «Ці лёгка быць настаўнікам?», у ходзе якой адначасова прайшлі сумесныя ўрокі маладых і вопытных настаўнікаў. Урок матэматыкі ў 6 класе разам правялі малады спецыяліст М. І. Віцько і яе настаўнік І. І. Сцепіна, урок беларускай мовы ў 6 класе – М. С. Бараноўская і І. М. Саракавік. Маладыя спецыялісты адчулі падтрымку і дапамогу з боку вопытных калег, якія падзяліліся сакрэтамі педагагічнага майстэрства. Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Т. І. Белановіч правяла для маладых калег майстар-клас «Яшчэ раз пра вядзенне журналаў, дзённікаў, сшыткаў». На метадычную капілку «Удасканаленне педагагічнага майстэрства» педагогаў установы адукацыі запрасілі кіраўнікі метадычнага аб’яднання С. І. Лысая, І. М. Саракавік, І. І. Сцепіна. Яны прапанавалі калегам скарыстаць тыя апрабаваныя метады, тэхналогіі, якія даюць вынік у іх педагагічнай дзейнасці.

Заключным мерапрыемствам тыдня стала пашыранае пасяджэнне метадычнага савета ў форме аўтарскай майстэрні. Вынікам пасяджэння стаў выпуск тэматычнай брашуры «Кампетэнтнасны падыход і яго рэалізацыя ў адукацыйным працэсе» з тэарэтычнымі выкладкамі, рэкамендацыямі па распрацоўцы кампетэнтнаснага ўрока, картай і схемай яго аналізу і самааналізу.

Падводзячы вынікі метадычнага тыдня, яго ўдзельнікі прыйшлі да высновы, што ён паслужыў стымулам для асэнсавання, сістэматызацыі і пашырэння ведаў па праблеме кампетэнтнаснага навучання.

Таццяна БЕЛАНОВІЧ,намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Вішнявецкай СШ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *