Турнір юных фізікаў

Адукацыя Нумары

170118c(1)

На базе СШ № 3 адбыўся раённы турнір юных фізікаў. У ім прынялі ўдзел сем камандаў. Вучні дэманстравалі веды па прадмеце, уменні праводзіць даследаванні, рабіць вывады.

Кампетэнтнае журы ў складзе настаўнікаў фізікі А. Б. Кутасова, А. В. Шыдлоўскай, З. І. Нагорнай, А. Г. Мяжынскага, Л. С. Навіцкай, метадыста А. В. Манцывода ацэньвалі выступленні ўдзельнікаў турніру.

Дыплом ІІІ ступені атрымалі вучні СШ № 3 (кіраўнік З. І. Нагорная), Старасвержанскай СШ (кіраўнік С. В. Кутас), Мікалаеўшчынскага вучэбна-педагічнага комплексу дзіцячы сад – сярэдняя школа імя Якуба Коласа (кіраўнік М. І. Цалюк), гімназіі № 1 (кіраўнік А. В. Шыдлоўская). Дыпломам ІІ ступені ўзнагароджаны каманды Шашкоўскай СШ (кіраўнік С. В. Кутас), Коласаўскай СШ (кіраўнік Р. М. Боган).

Дыплом І ступені заваявала каманда Дзераўнянскай СШ (кіраўнік Л. С. Навіцкая). Зборная каманда вучняў СШ № 3, гімназіі № 1, Дзераўнянскай і Старасвержанскай сярэдніх школ прыме ўдзел у IX абласным турніры фізікаў.

Алена МАНЦЫВОДА,метадыст аддзелаадукацыі, спорту і турызму райвыканкама

На здымку: пераможцы турніру вучаніцы Дзераўнянскай СШ (злева направа) Ульяна Аскальдовіч, Яўгенія Калініна, Паліна Сяліцкая.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *