У школах раёна

Адукацыя Нумары

image_pdfimage_print

НА РАЖДЖЭСТВЕНСКІХ КАНІКУЛАХ

Хоць Налібацкая сярэдняя школа невялікая па камплектнасці (у гэтым навучальным годзе займаецца 61 вучань), затое прыкметная па колькасці цікавых мерапрыемстваў.

На ражджэственскіх канікулах акрамя ўдзелу ў навагодніх святах у сваёй навучальнай установе і па месцы работы бацькоў вучні змаглі паехаць у сталіцу на навагодняе прадстаўленне, што з’явілася прыемным падарункам мясцовага праваслаўнага прыхода ў гонар Архангела Міхаіла, дзе настаяцелем свяшчэннік Сергій Давыдзенка.

На зімовых канікулах, якія ў гэтым годзе былі без снегу і лыжных прагулак, ажывілі работу шматлікія гурткі, дзе дзеці маглі выдатна правесці час і пад кіраўніцтвам педагогаў развіваць свае здольнасці. Каманда вучняў з’ездзіла ў раённы Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі і паспяхова паўдзельнічала ў спаборніцтвах па шашках – заняла першае месца.

Удзел у дабрачыннай акцыі «Цуды на Ражджаство» дазволіў вучням дакрануцца да светлага і добрага, сабраць ахвяраванні для равеснікаў, выканаць сваімі рукамі прыгожыя сувеніры.

Радасцю для дзяцей была паездка ў парк-музей інтэрактыўнай гісторыі «Сула».

Калі працягваць гаворку пра экскурсійную праграму, то варта сказаць аб наведванні мемарыяльных сядзіб на радзібе Якуба Коласа, замкавага комплексу «Мір». Наогул, у мінулым годзе і ў пачатку новага было арганізавана для вучняў сем экскурсійных паездак, якія абагацілі іх інтэлектуальна і дапамаглі выдатна адпачыць разам са школьнымі сябрамі.

 

СЛУХАЙ ДАРОГУ

Пытанне бяспечных паводзін на дарогах у нашым раёне не застаецца без увагі. Нераўнадушныя да гэтага і вучні СШ № 2. Юныя валанцёры – дзесяцікласнікі Анастасія Белавусава і Аляксандр Гарох – разам з педагогам Ю. А. Зуевай прынялі ўдзел ў раённай прафілактычнай акцыі «Бяспечныя канікулы».

Разам з прадстаўнікамі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, Дзяржаўтаінспекцыі яны наведалі Засульскую, Рубяжэвіцкую, Налібацкую сярэднія школы, Рочавіцкі і Цясноўскі вучэбна-педагагічныя комплексы. Была праведзена прэзентацыя акцыі «Слухай дарогу! Помні аб бяспецы!».

Валанцёры на прыкладах расказалі равеснікам аб недапушчальнасці выкарыстання мабільных тэлефонаў і навушнікаў падчас перамяшчэння на праезджай частцы. З малодшымі вучнямі былі праведзены прафілактычныя гутаркі і ўручаны тэматычныя сувеніры.

Таццяна ГРАМЫКА,метадыст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *