За 2017 год у Камітэт паступіла 1145 зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб, у тым ліку ў пісьмовай форме – 740, вуснай – 405.
Большасць зваротаў звязана з вырашэннем камунальна-бытавых праблем, своечасовасцю выплаты заработнай платы і дзіцячых дапамог, работай прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу.
Больш за ўсё нараканняў гучала ў адрас арганізацый сістэмы ЖКГ па пытаннях капітальнага рамонту жылля і добраўпарадкавання тэрыторый, якасці вады і арганізацыі бесперабойнага водазабеспячэння.
Павялічылася колькасць зваротаў па пытанні аплаты паслуг, асабліва ў ЖБК і таварыствах уласнікаў, а таксама выкарыстання ў разліках за іх безнаяўных жыллёвых субсідый у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29.08.2016 № 322 «Аб прадастаўленні безнаяўных жыллёвых субсідый», а таксама аб нездавальняючым стане дарожнага пакрыцця ў Мінскім, Дзяржынскім, Маладзечанскім і Пухавіцкім раёнах.
Толькі пасля ўмяшальніцтва Камітэта выпраўлены недахопы ў рабоце КУП «Бярэзінская ЖКГ», вырашаны пытанні, паднятыя членаў ЖБК г. Лагойска, жыльцамі дома ў г. Фаніпаль.
З красавіка 2017 г. на рабочым кантролі Камітэта знаходзіцца калектыўны зварот жыхароў Валожынскага раёна па пытанні неспрыяльнага экалагічнага ўздзеяння ў выніку эксплуатацыі свінакомплексу на 100 000 галоў, які належыць СТАА «Данпрод».
У выніку прынятых суб’ектам гаспадарання мер рэагавання маніторынгавыя даследаванні, праведзеныя ў кастрычніку-лістападзе 2017 г. абласной санэпідэмслужбай, не выявілі ў данай мясцовасці перавышэння дапушчальных разавых канцэнтрацый серавадароду і аміяку.
Кіраўніцтвам Камітэта і старшынямі міжрайкамітэтаў праведзена 27 асабістых выязных прыёмаў грамадзян і прамых тэлефонных ліній. Усе звароты пастаўлены на кантроль Камітэта і дадзены даручэнні мясцовым выканаўчым органам улады па іх вырашэнні.
Для аператыўнага вырашэння пытанняў жыхары вобласці маюць магчымасць звярнуцца і на гарачую лінію Камітэта. Усяго паступіла больш за 100 такіх зваротаў. На працягу 2017 года праведзена 8 тэматычных гарачых ліній, у ходзе якіх жыхары вобласці мелі магчымасць падняць праблемныя пытанні жыццезабеспячэння насельніцтва.
На жаль, ёсць факты парушэння заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб, а таксама адміністрацыйных працэдур, якія праводзяць дзяржорганы і іншыя арганізацыі па заявах грамадзян.
За ўказаны перыяд да адміністрацыйнай адказнасці па выніках разгляду зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб прыцягнуты 15 кіруючых асоб (сума спагнання склала 2116 руб.), да дысцыплінарнай – 19 чалавек.
Упраўленне экспертна-прававой работыі зваротаў грамадзянКамітэта дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці