Адметнае

Нумары Соцыум

СВЯТЛО ВІФЛЕЕМСКАЙ ЗОРКІ

Горкаўская сярэдняя школа заўсёды сябравала з соцыумам, і свята, якое адбылося на Ражджаство Хрыстова, – яскравае таму сведчанне.

Горкаўскі дом культуры заўсёды рыхтуе ражджэственскую праграму. І школа мае навыкі здзяйснення фальклорных калядак. У гэтым годзе мы аб’ядналіся, і атрымалася выдатная літаратурна-музычная кампазіцыя пад назвай «Святло Віфлеемскай зоркі».

Унікнуць у глыбіню Свяшчэннай гісторыі Ражджаства Іісуса Хрыста вучням Горкаўскай школы дапамаглі заняткі на факультатыўным курсе «Асновы праваслаўнай культуры», які ўжо трэці год праводзіцца ў гэтай навучальнай установе. Толькі трэцякласнікам з іх настаўніцай А. У. Цвік было б не па сіле падрыхтаваць такую маштабную праграму. Вялікую падмогу аказалі настаўнікі А. І. Мамчыц, Т. В. Дзярнейка. За аснову мы ўзялі прэзентацыю Засульскай сярэдняй школы, пачарпнулі каштоўны вопыт. Дырэктар Горкаўскай школы Н. В. Ярмалкевіч і намеснік дырэктара А. І. Ярмак падтрымалі ідэю правядзення гэтага ражджэственскага мерапрыемства.

Мастацкі кіраўнік Горкаўскага дома культуры Р. Ч. Васілеўская адкарэкціравала наш сцэнарый, аздобіла выдатным музычным суправаджэннем і сама выступіла музычным рэжысёрам і чытальнікам. Дырэктар Дома культуры З. А. Аўласіна паставіла харэаграфічныя нумары і была святлатэхнікам. Яўген Цвірка выступіў у ролі святога заручніка Дзевы Марыі Іосіфа, а яшчэ быў акампаніятарам.

У ліку гледачоў былі вучні, настаўнікі, бацькі, жыхары мясцовых населеных пунктаў. Перад іх вачыма ў тэатралізаванай пастаноўцы праплылі падзеі Свяшчэннай гісторыі, нараджэнне Богадзіцяці ў пячоры, пакланенне Яму простых пастухоў віфлеемскіх і ўсходніх мудрацоў. Дзеці, а іх было на сцэне больш за 20, прынеслі ў дар народжанаму Іісусу Хрысту свае таленты, сардэчныя вершы і песні, і нават міні-спектакль. Хрыстос нарадзіўся – слаўце! Хрыстос з Нябёсаў – сустракайце! Дзеці жадалі ўсім прысутным міру на зямлі, спакою і павагі ў сем’ях, святла ў душы і моцнага здароўя.

Быў карагод каля навагодняй ёлкі з прыгожымі спевамі Юрыя Якушава і яго сына Міхаіла.

Свята ўдалося, і дзеці адчулі, што значыць рабіць кожную справу, пачынаючы малітвай «Цару Нябесны». І гэта іх асабісты вопыт духоўнага жыцця.

Алена ГОЦКАЯ,в. Савоні

 

КАЛЯДНЫЯ ЎЗОРЫ

У Мінскім цэнтры народнай творчасці адкрылася ражджэственская выстава «Калядныя ўзоры». Свае работы ў самых розных відах творчасці прадставілі майстры з усёй рэспублікі.

Прыняць удзел у ёй былі запрошаны члены Рэспубліканскага саюза майстроў кіраўнік студыі Стаўбцоўскага цэнтра народнай творчасці Аліна Халявінская і прызнаны разьбяр па дрэве Валерый Чараднічэнка. Валерый Фёдаравіч упрыгожыў выставу сваімі цудоўнымі сюжэтамі, выкананымі рэльефнай разьбой, а Аліна Антонаўна прадставіла карзінкі з сасновай драніцы.

Выстава будзе працаваць увесь студзень, які асвечаны святымі днямі Ражджаства і Хрышчэння Гасподняга.

 

НА ДОБРУЮ СПРАВУ –УСІМ ПАВЕРХАМ

Індывідуальныя прадпрымальнікі, якія маюць рабочыя месцы на трэцім паверсе гандлёвага цэнтра «Арманда», паўдзельнічалі ў добрай калектыўнай справе. У святочныя навагоднія і ражджэственскія дні яны даведаліся, што па ініцыятыве сталічнага пошукава-выратавальнага атрада «Ангел» пры садзейнічанні Слабадскога клуба-бібліятэкі рыхтуецца дабрачынны ранішнік для дзяцей, якія праходзяць рэабілітацыю ў аддзяленні дзіцячага сацыяльнага прытулку, што месціцца ў будынку Акінчыцкага вучэбна-педагагічнага комплексу. Прадпрымальнікамі былі набыты падарункі для дзяцей, якія ім уручыў на свяце добры Дзед Мароз.

Дабрачынная дзейнасць заўсёды ўпрыгожвае чалавека. Такія справы міласэрнасці – добры прыклад усім іншым.

 

ЧЫТАЕМ ПА-БЕЛАРУСКУ

Падведзены вынікі першага этапу рэспубліканскага конкурсу «Чытаем па-беларуску з Velcom». На працягу двух з паловай месяцаў удзельнікі конкурсу запісвалі на відэа сваё чытанне твораў са школьнай праграмы па беларускай літаратуры.

Журы вызначыла па 30 лепшых прадстаўнікоў ад кожнай вобласці і горада Мінска, якія выступяць у другім этапе конкурсу. Прыемна назваць фіналістаў ад Стаўбцоўскага раёна. Гэта Ангеліна Прычынец і Юлія Кудзіна.

«Я здзіўлены тым, як дзеці чытаюць класікаў беларускай літаратуры. Як яны разумеюць гэтыя творы і прапускаюць іх праз сябе», – падзяліўся сваімі ўражаннямі ад знаёмства з конкурснымі работамі старшыня журы, пісьменнік, рэдактар часопіса «Вясёлка» Уладзімір Ліпскі.

З лютага па красавік пройдуць рэгіянальныя фіналы, дзе чытальнікі выступяць перад журы. Па іх выніках пяцёра лепшых ад кожнага рэгіёна будуць узнагароджаны сучаснымі смартфонамі і атрымаюць магчымасць пазмагацца за перамогу ў рэспубліканскім фінале.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *