Падзеі і здарэнні

Нумары Падзеі і здарэнні

image_pdfimage_print

1011-300x243У пажарнай часці згадалі загаранне дачы ў садовым таварыстве «Колас-93» (Наваколасаўскі сельсавет). Агнём знішчаны дах і ўнутраная абстаноўка. Прычына пажару – неасцярожнае абыходжанне з агнём старонняга. Гэты чалавек затрыманы. Праводзіцца праверка.

Міліцыяй зарэгістравана амаль 300 паведамленняў аб правапарушэннях, у выніку чаго ўзбуджана 22 крымінальныя справы, у 16-ці з іх устаноўлены падазраваемыя. Злодзей выкраў з лесвічнай пляцоўкі дома па вуліцы Цэнтральнай дарожны веласіпед, а з падвальнага памяшкання дома – перфаратар. З павільёнаў, якія належаць двум індывідуальным прадпрымальнікам, зніклі галантарэйныя тавары, адзенне і абутак. Зламыснікі наведаліся ў дамы ў вёсках Русаковічы і Слабада, на дачы ў садовых таварыствах «Заолаг» і «Купалінка».

Суд пакараў штрафамі на тры і пяць базавых велічынь васьмярых грамадзян, якія знаходзіліся ў грамадскім месцы ў нецвярозым стане, адзін з парушальнікаў на трое сутак арыштаваны. Па дзве базавыя велічыні штрафу атрымалі дзве работніцы цэнтральнай раённай бальніцы, якія знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення на рабочым месцы. За самавольнае будаўніцтва аштрафаваны на 20 базавых велічынь стаўбчанін і жыхарка Рубяжэвічаў, на 30 базавых велічынь – СФГ «Панскі маёнтак». Грамадзянін перавозіў па аўтамагістралі 69 бутэлек гарэлкі і 166 пачак цыгарэт без дакументаў, якія б пацвярджалі легальнасць іх набыцця, за што аштрафаваны на 14 базавых велічынь (левы тавар – канфіскаваны). 34-гадовы жыхар Зарэчча, які паўторна на працягу года кіраваў матацыклам у стане алкагольнага ап’янення, арыштаваны на шэсць месяцаў і на пяць гадоў пазбаўлены права займацца дзейнасцю, звязанай з упраўленнем транспартнымі сродкамі. 

 ДАІ выявіла 186 парушэнняў правілаў дарожнага руху. Сярод парушальнікаў – чатыры  п’яныя і 12 бяспраўных вадзіцеляў, 31 недысцыплінаваны пешаход. Раніцай 17 лютага вадзіцель аўтамабіля «Фольксваген-гольф», які рухаўся па вуліцы Ленінскай, пры выкананні манеўру левага павароту не прадаставіў перавагу руху і сутыкнуўся з веласіпедыстам. Апошні атрымаў траўмы, але ад шпіталізацыі адмовіўся. Раніцай 21 лютага ў раёне бальніцы пад колы трапіла 59-гадовая жанчына, якая пераходзіла дарогу па пешаходным пераходзе. Пацярпелая шпіталізавана. На тэрыторыі раёна 28 лютага праводзіцца адзіны Дзень бяспекі дарожнага руху. Яго тэма – «Не застанься абыякавым» – скіравана на прафілактыку парушэнняў, удзельнікі якіх пакідаюць месца дарожна-транспартнага здарэння.  

«Хуткая» выязджала да хворых 460 разоў, у тым ліку 17 сігналаў паступіла да асоб з алкагольным ап’яненнем.

Падрыхтавала Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *