Камісія працуе са старшынямі ЖБК

Выборы - 2018 Нумары Соцыум

На выбарчым участку № 6, які месціцца ў інтэрнаце філіяла маторнага завода, прайшло першае пасяджэнне ўчастковай камісіі.

– На першым пасяджэнні размеркаваны абавязкі паміж членамі камісіі, вырашаны іншыя арганізацыйныя пытанні, – адзначае яе старшыня Іна Буланцава. Яна занята ў саставе ўчастковых выбарчых камісій фактычна з першых дзён сваёй працоўнай дзейнасці. Намеснікам старшыні камісіі выбраны Сяргей Есіс, сакратаром – Вольга Суднік, абое – таксама людзі аўтарытэтныя і дасведчаныя. Адметна, што ў саставе камісіі – Зінаіда Савіцкая і Дзмітрый Свірыдзенка, работнікі філіяла ААТ «ККХ «Мінскі маторны завод» у г. Стоўбцы. У тым ліку і дзякуючы старанням кіраўніцтва інтэрната на чале з Зінаідай Савіцкай выбарчы ўчастак выглядае дастойна.

Выбарчы ўчастак абазначаны адпаведнай шыльдай, вывешана інфармацыя аб выбарах у мясцовыя органы ўлады, якія пройдуць у нашай краіне 18 лютага 2018 года. На ўчастку ўстаноўлены дзве кабіны для галасавання. Участковым інспектарам міліцыі Паўлам Сошкам праверана тэхнічная ўмацаванасць участка. Усе ўмовы для работы камісіі і правядзення галасавання адпавядаюць устаноўленым патрабаванням.

У бліжэйшы час члены ўчастковай камісіі пачнуць зверку спісаў выбаршчыкаў, якія прыйдуць галасаваць на ўчастак. Іх каля дзвюх тысяч чалавек. Гэта тыя, хто зарэгістраваны ў інтэрнаце філіяла маторнага завода, у дамах на гарадскіх вуліцах Міру і, часткова, Ленінскай. Мяркуючы па тым, што гэты мікрараён разбудоўваецца, выбаршчыкі ўчастка № 6, бадай, у ліку самых маладых у раёне.

– У плане падрыхтоўкі спісаў удзельнікаў галасавання спачатку папрацуем са старшынямі жыллёва-будаўнічых кааператываў, а потым пойдзем па кватэрах, уручым выбаршчыкам запрашэнні на галасаванне, – зазначае Іна Буланцава.

Наступнае пасяджэнне ўчастковай камсіі плануецца ў пачатку лютага. Асноўнае яго пытанне – арганізацыя дзяжурства членаў камісіі ў перыяд датэрміновага галасавання.

Пр



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *