Міншчына – наш мілы край

Минской области - 80 Нумары

200118e

15 студзеня Міншчына святкавала свой юбілей – 80-годдзе з дня ўтварэння Мінскай вобласці.

З раніцы ва ўрачыстай абстаноўцы ў Мінскім аблвыканкаме адбылося ўзнагароджанне прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё цэнтральнага рэгіёна. Сярод узнагароджаных былі і прадстаўнікі Стаўбцоўшчыны: дырэктар ДУА «Стаўбцоўскі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі» Святлана Сікорская ўзнагароджана Ганаровай граматай аблвыканкама, дырэктар ТАА «СЖК «Налібакі» Віталій Кушнер – Падзякай Міністэрства сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, дырэктар ААТ «Вялікі Двор» Вольга Луцык – Ганаровай граматай Міністэрства сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Гэтыя ўзнагароды – за іх асабісты ўклад у развіццё не толькі раёна, вобласці, але і рэспублікі.

Па рашэнні Мінскага абласнога Савета дэпутатаў за заслугі і значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё рэгіёна Мікалаю Дамашкевічу, Таццяне Захожай, Валерыю Карчагіну, Антаніне Кошаль, Ігару Лучанку, Валерыю Шкарубу прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Мінскай вобласці».

Старшыня Мінскага аблвыканкама, адкрываючы ўрачыстасць, якая праходзіла ў Палацы Рэспублікі, зазначыў: «Жыхароў Міншчыны заўсёды вызначала любоў да роднай зямлі. Дзякуючы іх добрасумленнай працы, уменню дасягаць пастаўленых мэт рэгіён мяняецца з году ў год, становіцца лепшым, прыгажэйшым і дынамічна развіваецца». Анатоль Ісачанка цёпла павіншаваў гасцей з 80-годдзем Мінскай вобласці і выказаў словы падзякі ўсім працаўнікам Міншчыны.

На ўрачыстым сходзе прысутнічалі прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі, Урада, парламента, духавенства, кіраўнікі дыпламатычных місій, грамадскіх арганізацый, дзеячы навукі і культуры, ветэраны вайны і працы, перадавікі вытворчасцяў, госці з Грузіі і Малдовы, дэлегацыі ад кожнага раёна вобласці.

Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Станілаў Зась перадаў Анатолію Ісачанку Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, аб’яўленую працаўнікам Мінскай вобласці. Намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Баляслаў Пірштук узнагародзіў Мінскую вобласць Ганаровай граматай за развіццё сацыяльнай і эканамічнай палітыкі Беларусі.

З юбілеем Мінскую вобласць павіншаваў старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац і аб’явіў аб своеасаблівым падарунку – свінагадоўчым комплексе на 24 тысячы галоў, пабудаваным у Лагойскім раёне.

Афіцыйнае святочнае мерапрыемства прадоўжыў канцэрт майстроў мастацтваў у Палацы Рэспублікі. У вакальна-харэаграфічнай кампазіцыі «Юнацтва» браў удзел і Стаўбцоўскі харэаграфічны ансамбль «Лявоначкі». У фае палаца можна было пазнаёміцца з выставай дасягненняў народна-гаспадарчага комплексу вобласці, з прадукцыяй прамысловых прадпрыемтваў, з гістарычнымі вехамі цэнтральнага рэгіёна.

А вечарам над Мінскам узвіўся прыгожы святочны салют-феерверк у гонар юбілею Міншчыны.

Са святам цябе, любая Мінская вобласць, наш мілы край!

Нэлі АСТРЭЙКА, фота аўтара



Tagged

1 комментарий по теме “Міншчына – наш мілы край

  1. вот поспорил с вами на счет радио и молока — не знаю получили или нет А здесь хотелось бы сделать упрек — а где же на фото те самые доярки, которые доят коров. Или 80-летие не для них, а для чиновников?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий для Владимир Отменить ответ

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *