Весткі з калектываў Стаўбцоўшчыны

Нумары Раённыя навіны У калектывах Стаўбцоўшчыны

200118f

ДЭГУСТАЦЫЯ МЯСНЫХ НАВІНАК

ААТ «Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат» правёў першую ў новым годзе дэгустацыю новых відаў прадукцыі ў сваёй фірменнай сетцы, на гэты раз – у магазіне «Мясныя прысмакі».

Сярод навінак – паўфабрыкаты хуткага прыгатавання «Кумпяк смачны ў марынадзе», «Шыйка смачная ў марынадзе» і «Рулька смачная ў марынадзе». Іх перапрацоўшчыкі выпусцілі ў вакуумнай упакоўцы і акурат перад Новым годам. Той, хто не паспеў пакаштаваць гэту прадукцыю падчас святаў, мог зрабіць гэта на дэгустацыі. Для наведвальнікаў магазіна тэхнолагі спецыяльна запяклі навінкі ў сталовай прадпрыемства. Прэзентаваў іх з апетытным водарам тэхнолаг каўбаснага цэха Вадзім Белавус і намеснік дырэктара па камерцыйных пытаннях Аляксандр Макарэвіч.  

Пакаштаваўшы кожны з прысмакаў, многія набывалі паўфабрыкаты-навінкі, каб прыгатаваць іх дома сваіх блізкім. Марынад у іх аднолькавы, але камусьці больш да спадобы сочная рулька ці шыйка з тлушчавымі пражылкамі, а камусьці – любівае мяска з кумпячка. У водгуках пакупнікоў гучала адно – абсалютна ўся лінейка гэтай прадукцыі дастойная, адметная сваім натуральным дамашнім смакам.

Пакупнікоў прыцягвала навінкамі і вітрына з каўбаснымі вырабамі. Адмысловым цэтлікам былі пазначаны каўбаскі паўвэнджаныя «Охотничьи премиум», каўбаса вараная «Докторская премиум элит», «Рулет из печени ароматный» і т. п. А вітрына з мясной ахалоджанай прадукцыяй выглядала прывабнай у першую чаргу таму, што частка яе прадавалася згодна з акцыяй танней звычайнага.

НА ЗДЫМКУ: запрашаюць дэгусціраваць навінкі (злева направа) намеснік дырэктара Аляксандр Макарэвіч і тэхнолаг Вадзім Белавус.

 

ДРУГАСНЫЯ – ВАЖНЫЯ РЭСУРСЫ

Стаўбцоўскае аб’яднанне камунальных службаў перавыканала дзяржаўны заказ па нарыхтоўцы другасных матэрыяльных рэсурсаў.

Летась ужо адгружана на перапрацоўку 314 тон шкла і 247 тон паперы и кардону. У гэтым вялікая заслуга перасоўнага пункта па зборы другасных матэрыяльных рэсурсаў, які курсіруе па раёне ў складзе нарыхтоўшчыка Алены Юзафатавай і вадзіцеля Дзмітрыя Бычкоўскага. На тэрыторыі былой воінскай часці таксама вядзецца прыём другасных матэрыяльных рэсурсаў ад насельніцтва і прадпрыемстваў, а таксама арганізавана іх прэсаванне. Дружна шчыруюць тут прэсаўшчыкі Юлія Бусько, Аляксандр Жывіцкі, Аляксандр Пальчык, грузчыкі Марыя Пока, Анатоль Глоба. Кіруе гэтай работай майстар Андрэй Смоўж. Высокія паказчыкі па збору другасных рэсурсаў у брыгадзіра ўчастка добраўпарадкавання Валянціны Лосік. Камунальнікамі здадзены, акрамя таго, 172 тоны адпрацаваных шынаў, 12,74 тоны адыходаў электратэхнічнага абсталявання і т. п.

– Каб паскорыць абарачэнне адходаў, плануем закупіць яшчэ адзін прэс і 40-тонныя вагі, – адзначае начальнік службы адміністрацыйна-гаспадарчай і ідэалагічнай работы АКС Валерый Бохан.

Напрыканцы года АКС закупіў па 90 кантэйнераў для збору пластыку і шкла, 180 кантэйнераў – для збору цвёрдых бытавых адходаў. Іх устанаўліваюць у сельскіх населеных пунктах раёна і дадаткова ў горадзе. Уладальнікам прыватных домаўладанняў можна карыстацца кантэйнерамі, а можна выносіць свае адходы на машыну, якая ажыццяўляе іх цэнтралізаваны збор згодна з графікам. Складзіраванне адходаў дапускаецца на сваім зямельным участку на спецыяльна адведзенай пляцоўцы. Важная ўмова – неабходна заключыць дагавор з АКС на вываз і абясшкоджванне цвёрдых бытавых адходаў і своечасова аплачваць гэту адну з асноўных жыллёва-камунальных паслуг.  

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

 

КРУГЛАСУТАЧНЫ МАНІТОРЫНГ

За пераменамі ў зімовым надвор’і і станам дарог у гэтых умовах сочыць кругласутачная дыспетчарская на базе ДЭУ № 62.

Як адзначае начальнік ДЭУ Дзмітрый Ёдчык, дзяжурныя змены пры неабходнасці гатовы выехаць на ачыстку і апрацоўку дарог супрацьгалалёднымі матэрыяламі ў любы час сутак.

На ўтрыманні ДЭУ знаходзяцца 342 км аўтадарог у чатырох раёнах. У Стаўбцоўскім раёне на абслугоўванні –150 км дарог, з іх большую палову (80 км) складае аўтамагістраль М1. Гэта дарога першай тэхнічнай катэгорыі, платная, якая патрабуе асаблівай увагі дарожнікаў. Зімовы перыяд для іх – гэта своеасаблівае выпрабаванне на прафесіяналізм, арганізаванасць, уменне працаваць у экстрэмальных умовах.  

Да зімовага сезона арганізацыяй нарыхтавана 9200 тон пясчана-салянай сумесі, а таксама 3500 тон солі. На рэспубліканскіх дарогах, якія праходзяць праз тэрыторыю Стаўбцоўскага раёна, задзейнічаны 14 адзінак аўтамабіляў МАЗ, 10 трактараў і два аўтагрэйдары. Створаны запас паліва.    

Неўзабаве парк спецыялізаванай тэхнікі папоўняць два аўтамабілі МАЗ-МАН, аснашчаныя фінскімі ўстаноўкамі. Дарожнікі з нецярпеннем чакаюць завяршэння іх вырабу.

 

ШВАЧКІ – СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЬ ЗАПАТРАБАВАНАЯ

Швейны цэх камбіната бытавога абслугоўвання загружаны работай «пад завязку» настолькі, што з пашырэннем вытворчасці ідзе дадатковы набор швачак. Так што ў Стоўбцах з’явіліся новыя рабочыя месцы.

Цэх мае розныя заказы. Яркай асаблівасцю вытворых будняў з’яўляецца пашыў зімовых куртак і жакетаў сучасных мадэляў. Кіраўніцтва камбіната закупіла матэрыялы на айчынных прадпрыемствах і арганізавала такі сезонны пашыў.

Курткі карыстаюцца вялікім попытам як у ведамасным магазіне, так і ў сельскіх комплексна-прыёмных пунктах, таму што яны прыгожыя, цёплыя і даступныя па цане. Такі попыт на прадукцыю ўласнай вытворчасці акрыляе калектыў і дае стымул для новых праектаў.

 

НА ПРЫНЦЫПАХ САЦЫЯЛЬНАГА ПАРТНЁРСТВА

Напрыканцы снежня 2017 года раённы выканаўчы камітэт і раённае аб’яднанне прафсаюзаў на прынцыпах сацыяльнага партнёрства заключылі трохбаковае Пагадненне на 2018-2020 гады. Гэты нарматыўны акт вызначае асноўныя накірункі рэгулявання сацыяльна-працоўных адносін і ўстанаўлівае асноўныя прынцыпы правядзення ўзгодненай сацыяльна-эканамічнай палітыкі ў раёне. Дакумент дзейнічае на тэрыторыі раёна ў адносінах усіх наймальнікаў.

Пагадненне ўключае восем раздзелаў. Яно з’яўляецца асновай для калектыўных перагавораў, галіновых пагадненняў, якія заключаюцца на ўзроўні раёна, калектыўных дагавораў у арганізацыях. Палажэнні і гарантыі, уключаныя ў Пагадненне, з’яўляюцца абавязковымі і не могуць быць зменены ў бок зніжэння сацыяльнай, прававой і эканамічнай абароненасці працаўнікоў. Змены могуць быць унесены толькі па ўзаемнай згодзе бакоў пасля разгляду іх раённым Саветам па працоўных і сацыяльных пытаннях.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *