Лепшая cельская школа

Адукацыя Нумары

Чарговы раз Дзераўнянская сярэдняя школа прызнана пераможцам раённага этапу абласнога конкурсу «За дасягненне высокіх паказчыкаў у развіцці адукацыі» ў намінацыі «Лепшая ўстанова агульнай сярэдняй адукацыі, размешчаная ў сельскай мясцовасці». Тры разы школа пацвярджала гэты статус у вобласці.

Школа прадстаўляе інтарэс адметнымі накірункамі работы , якія даюць высокія вынікі ў адукацыйным і выхаваўчым працэсе.

Цікава прывесці, напрыклад, такі факт. З 33 педагогаў школы 20- яе выпускнікі. 20 настаўнікаў маюць вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю.

Школа адметная тым, што кожны год высокі працэнт паступленняў выпуснікоў у вышэйшыя навучальныя ўстановы. А ў мінулым навучальным годзе ўстанова ўвайшла у ТОП-50 школ рэспублікі па высокіх балах здачы цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай мове.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *