Падзеі і здарэнні

Нумары Падзеі і здарэнні

ЗАГСам зарэгістраваны па раёне напрыканцы 2017 года і напачатку 2018-га пяць шлюбаў, зроблена столькі ж адзнак аб скасаванні сямейнага саюза. Пасведчанні аб нараджэнні атрымалі 22 маленькія жыхары Стаўбцоўшчыны: Вікторыя Грышан, Софія Жышка, Тамір Чарнец, Саміра Ахахоніна, Елісей Карачун, Арцём Глоба, Уладзіслава Татур, Мілана Хітрык, Васіліса Гарохавік, Ева Цітовіч, Давід Грыб, Ян Клачкоў, Ігнат Ждановіч, Мікалай Макоўскі, Ягор Тарабонда, Станіслаў Сабалеўскі, Данііл Кавалеўскі, Іван Уласаў, Вікторыя Крэнь, Віктар Бычынскі, Давід Касперовіч і Дзяніс Сухадолец.

Зямны шлях закончыўся для 45-ці жыхароў раёна.

У пажарнай часці згадалі вогненнае здарэнне ў мікрараёне Акінчыцы, дзе ў выніку загарання жылога дома атрымаў апёкі І і ІІ ступеняў яго гаспадар, 1954 года нараджэння. Дом моцна выгараў знутры, знішчаны дах. Прычына высвятляецца.

Міліцыяй зарэгістравана 107 паведамленняў аб правапарушэннях, у выніку чаго ўзбуджана дзевяць крымінальных спраў, у чатырох з іх устаноўлены падазроныя. Абрабаваны дачныя дамы ў вёсцы Трылес і ў садовым таварыстве «Імпульс-садавод». Зламыснік учыніў крадзяжы ў гаражным кааператыве «Журавінка» ў Стоўбцах.

Стаўбцоўскай міжраённай інспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету затрыманы на затоцы Нёмана (Мікалаеўшчынскі сельсавет) грамадзянін, які з дапамогай сетак здабыў пяць акунёў. Памер шкоды – амаль 130 рублёў. Браканьеру пагражае і штраф – да 50 базавых велічынь.

Пракуратурай раёна выяўлены ў ходзе праверкі ААТ «Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат» парушэнні парадку правядзення працэдуры закупак за кошт уласных сродкаў. Дырэктару ўнесена прадстаўленне. Чатыры асобы прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.

Суд арыштаваў на два месяцы 30-гадовага жыхара Задвор’я, раней судзімага, – за ўхіленне ад уплаты сродкаў на ўтрыманне дзяцей. За крадзеж прыгавораны да 100 гадзін грамадскіх работ 24-гадовы жыхар Малой Гуменаўшчыны.

ДАІ выявіла 189 парушэнняў правілаў дарожнага руху. Сярод парушальнікаў – трое п’яных вадзіцеляў (адзін з іх учыніў ДТЗ) і 12 вадзіцеляў-бяспраўнікаў, 42 недысцыплінаваныя пешаходы і 5 – веласіпедысты. Зафіксавана сем ДТЗ. Ніхто не пацярпеў.

«Хуткая» выязджала да хворых з пачатку года 500 разоў.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

1 комментарий по теме “Падзеі і здарэнні

  1. Почему в рубрике «падзеi i здарэннi» одна и таже информация в течение нескольких недель висит на сайте?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *