У адзінстве сэрцаў

Грамадства Нумары

image_pdfimage_print

1316773624_kupala7-9 лютага па благаславенні мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Паўла, Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі ў Мінску адбыўся злёт Аб’яднання моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы. На яго прыбылі больш за 260 чалавек з усіх дзевяці епархій Беларусі, а таксама госці з Украіны і Літвы.

У гэтым форуме праваслаўнай моладзі Беларусі прынялі ўдзел вучні СШ № 3 г. Стоўбцы Анастасія Шайнова і Лізавета Лапіна, выпускніца Шашкоўскай СШ, студэнтка БДУ Таццяна Радзіон, выхаванцы нядзельнай школы пры Свята-Уваскрэсенскім прыходзе г. Стоўбцы Мікіта і Нона Шарковы. Суправаджаў дэлегацыю маладых людзей ад Стаўбцоўскага благачыння выкладчык нядзельнай школы Свята-Уваскрэсенскага прыхода Андрэй Ліпніцкі.

«Адзінства» – такая была тэма злёту. У чым адзінства Царквы, як яго захаваць, што значыць быць хрысціянінам у сучасным свеце, як весці сацыяльную і місіянерскую работу – гэтыя і многія іншыя пытанні былі разгледжаны на форуме. Удзельнікі злёту змаглі прыняць удзел у рабоце тэматычных секцый «Сацыяльная работа», «Місіянерства», «Экалогія», «Спорт», а таксама ў практычным трэнінгу па інфармацыйнай рабоце.

Асноўныя мерапрыемствы праводзіліся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры і Доме міжцаркоўных зносін «Кінонія». Важнай часткай злёту стаў сумесны ўдзел моладзі ў начной Бажэственнай літургіі ў Петрапаўлаўскім саборы.

У апошні дзень форуму адбылася сустрэча ўдзельнікаў злёту з мітрапалітам Паўлам. У сваім звароце да моладзі прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы адзначыў, што ўсе мы закліканы да таго, каб ствараць адзінства, жыць у ім і мець у ім зносіны. Для гэтага патрэбна вучыцца правільна будаваць сваё жыццё, каб правільна ісці па ім і ведаць, куды ісці. Уладыка пажадаў юнакам і дзяўчатам не растрачваць свае сілы і час на пустое, непатрэбнае, не ганяцца за падманным шчасцем. Асобы акцэнт мітрапаліт Павел зрабіў тым, каб, уступаючы ў самастойнае жыццё, маладыя памяталі гісторыю нашай Айчыны, Царквы і не паўтаралі тых памылак, якія былі здзейснены ў мінулых пакаленнях.

Злёт праваслаўнай моладзі даў магчымасць юнакам і дзяўчатам з усёй Беларусі пазнаёміцца, мець зносіны адзін з адным, падзяліцца вопытам работы маладзёжных аб’яднанняў і разам памаліцца.

Лана СВЯТЛІЦКАЯ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *