Кароткім радком

Нумары Тэма тыдня

У НАШАЙКРАІНЕ

Пяты форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі пройдзе 26-28 верасня ў Магілёве, Горках і Шклове. Падчас форуму будзе працаваць Савет дзелавога супрацоўніцтва, адбудзецца серыя маладзёжных, спартыўных, культурных мерапрыемстваў.

Аперацыі з токенамі для карыстання крыптавалютай можна будзе здзяйсняць у Беларусі з 28 сакавіка. У гэты дзень уступае ў сілу Дэкрэт № 8 «Аб развіцці лічбавай эканомікі».

У гэтым годзе ў многіх універмагах захаваюцца скідкі для пенсіянераў, шматдзетных сем’яў і інвалідаў. На працягу 2017 года адрасная сацыяльная дапамога аказвалася насельніцтву больш чым у 250 гандлёвых аб’ектах сталіцы.

Пастановай урада нумар 19 ад 11 студзеня 2018 года ўнесены карэктывы ў Правілы прыёму асоб для атрымання прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Згодна з новым дакументам, у выпадку немагчымасці прыбыцця паступаючага ў прыёмную камісію па ўважлівай прычыне дакументы можа падаваць законны прадстаўнік паступаючага.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі рыхтуе маштабны праект да 400-годдзя першага «Буквара», якое будзе адзначацца ў 2018 годзе. Генеральны дырэктар НББ Раман Матульскі на сустрэчы з журналістамі паведаміў, што рыхтуецца факсімільнае выданне першай кнігі, да якога мелі дачыненне беларусы.

 

У ВОБЛАСЦІ

Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю ўзгоднены план рэспубліканскіх выставак-кірмашоў у гарадах Мінскай вобласці на 2018 год. Усяго прадугледжана 18 такіх мерапрыемстваў з пашырэннем геаграфіі. У мінулым годзе кірмашы ў Мінскай вобласці наведалі больш за 50 тысяч чалавек.

БелТА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *